17 лiстапада 2024, Нядзеля, 9:37
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Цыгана могуць асудзіць на 9 гадоў пазбаўлення волі

32

Завяршаецца судовы разгляд па крымінальнай справе ў дачыненні да былога кіраўнікаў Кастрычніцкага раёна Менска Міхаіла Цыгана.

Пра гэта паведаміў журналістам у сераду намеснік генеральнага пракурора Беларусі Віктар Конан, паведамляе «Інтэрфакс».

«Завяршаецца судовы разгляд у дачыненні кіраўніка Кастрычніцкага раёна Менска Цыгана. Прайшлі спрэчкі бакоў, дзяржабвінаваўца папрасіў для Цыгана 9 гадоў пазбаўлення волі», - паведаміў Конан.

Як раней паведамляла агенцтва са спасылкай на Генеральную пракуратуру, 15 студзеня 2010 года крымінальная справа ў дачыненні да былога кіраўніка адміністрацыі Кастрычніцкага раёна Менска Цыгана было накіраваная ў суд.

Там паінфармавалі, што органам папярэдняга расследавання Цыган абвінавачваецца «у неаднаразовым атрыманні хабараў у выглядзе грошай, матэрыяльных каштоўнасцяў і падаванні паслугаў маёмаснага характару, а таксама ў здзяйсненні шэрагу іншых злачынстваў».

Дзеянні абвінавачванага кваліфікаваныя па чатырох артыкулах Крымінальнага кодэкса, якія прадугледжваюць адказнасць за атрыманне хабару, перавышэнне ўлады ці службовых паўнамоцтваў, крадзеж шляхам злоўжывання службовымі паўнамоцтвамі, незаконныя дзеянні ў дачыненні да агнястрэльнай зброі, боепрыпасаў і выбуховых рэчываў, паінфармавалі ў Генпракуратуры.

Другой абвінавачванай па гэтай крымінальнай справе праходзіць 73- гадовая мянчанка, якая прыцягваецца да крымінальнай адказнасці за даванне хабару М.Цыгану.

Напісаць каментар 32

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках