8 лiстапада 2024, Пятніца, 23:40
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Мядзведзеў таксама даў указанні «Газпраму». Якія - пакуль сакрэт

67

Прэзідэнт Расеі адрэагаваў на заявы Лукашэнкі аб спыненні транзіту расейскага газу.

Прэзідэнт РФ Дзмітрый Мядзведзеў даў усе неабходныя ўказанні кіраўніку «Газпрама» у сувязі з рашэннем Аляксандра Лукашэнкі перакрыць транзіт расейскага газу па тэрыторыі рэспублікі, паведаміла журналістам прэс-сакратар кіраўніка расейскай дзяржавы Наталля Цімакова, перадае РІА «Новости».

Беларускі бок не пагасіў запазычанасць за газ, і «Газпрам» у 10.00 мск панядзелка распачаў абмежаванні паставак газу ў Беларусь. У аўторак Саўмін Беларусі заявіў, што рэспубліка будзе адбіраць расейскі транзітны газ у выпадку захавання абмежаванняў на пастаўку, а Аляксандр Лукашэнка паведаміў на сустрэчы з кіраўніком МЗС РФ Сяргеем Лаўровым, што даў указанне перакрыць транзіт газу, пакуль «Газпрам» яго не аплаціць.

Адказваючы на пытанне пра рэакцыю расейскіх уладаў на рашэнне кіраўніка Беларусі перакрыць транзіт, прэс-сакратар кіраўніка расейскай дзяржавы сказала, што «усе неабходныя ўказанні прэзідэнтам РФ дадзеныя, у тым ліку і кіраўніцтву «Газпрама».

Цімакова дадала, што ў аўторак адбылася тэлефонная размова Мядзведзева з кіраўніком ААТ «Газпрам» Аляксеем Мілерам.

Адзначым, што афіцыйны прадстаўнік «Газпрама» Сяргей Купрыянаў пацвердзіў наяўнасць запазычанасці канцэрна перад Беларуссю за транзіт газу па яе тэрыторыі. Аднак доўг узнік з-за таго, што беларускі бок не падпісвае адпаведныя дакументы па аказанні паслугаў, і таму «Газпрам» не можа іх аплаціць.

Напісаць каментар 67

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках