8 лiстапада 2024, Пятніца, 21:17
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Пастаўкі газу ў Беларусь аднаўляюцца

28
Пастаўкі газу ў Беларусь аднаўляюцца

«Газпрам» пацвердзіў аплату Беларуссю паставак расейскага газу.

У кампаніі паведамілі, што аднаўляюць пастаўкі газу ў Беларусь у поўным аб'ёме, перадае РІА «Новости».

Адбылася тэлефонная размова прэзідэнта РФ Дзмітрыя Мядзведзева са старшынём праўлення ААТ «Газпрам» Аляксеем Мілерам, паведаміла журналістам прэс-сакратар прэзідэнта Наталля Цімакова.

«Мілер у тэлефоннай размове праінфармаваў прэзідэнта пра тое, што беларускі бок цалкам аплаціў пастаўкі газу згодна з кантрактам, і «Газпрам» прыняў рашэнне аднавіць пастаўкі газу ў Беларусь у поўным аб'ёме», - сказала Цімакова.

Учора віцэ-прэм'ер Беларусі Уладзімір Сямашка заявіў, што ў 16.00 беларускі бок, запазычыўшы 200 мільёнаў даляраў, пагасіў запазычанасць за газ перад «Газпрамам» у памеры 187 мільёнаў даляраў.

Пры гэтым холдынг ацэньвае доўг Беларусі, назапашаны з-за разлікаў за газ у студзені-красавіку не па кантрактным, а па ўсталяваным ў аднабаковым парадку кошце, у 192 мільёны долараў. Кантрактны кошт расейскага газу для рэспублікі ў першым квартале складаў 169,2 даляра, у другім - амаль 185 даляраў за тысячу кубаметраў. Аплата ж ажыццяўлялася па 150 даляраў за тысячу кубоў. Сямашка патлумачыў гэта тым, што яго краіна разлічвала атрымаць паніжаючы каэфіцыент. Пры продажы «Газпраму» 50% «Белтрансгаза» меркавалася, што да 2011 года бакі выйдуць на прынцып роўнадаходнасці, зараз відавочна, што Расея ад яго адыходзіць, заявіў ён.

У аўторак Аляксандр Лукашэнка заявіў, што звярнуўся да сяброў па дапамогу, каб яму пазычылі грошай на аплату доўгу перад «Газпрамам».

Паралельна Менск патрабуе ад «Газпрама» пагасіць запазычанасць за транзіт да 10.00 чацвярга, пагражаючы ў адваротным выпадку спыніць транзіт. Перакрыць трубу Лукашэнка паабяцаў яшчэ ў аўторак пасля 30-працэнтнага скарачэння паставак.

Па словах Сямашкі, запазычанасць за транзіт у памеры 260 мільёнаў даляраў узнікла за два апошнія месяцы 2009 года і першыя пяць месяцаў 2010 года, паколькі расейскі холдынг спрабаваў плаціць па 1,45 даляра за транзіт тысячы кубаметраў газу на сто кіламетраў, у той час як беларуская бок чакаў плацяжоў з павышаючым каэфіцыентам.

«Газпрам» прызнае наяўнасць доўгу перад Беларуссю за транзіт, але абвінавачвае ў яго назапашванні беларускі бок. У аўторак афіцыйны прадстаўнік «Газпрама» Сяргей Купрыянаў заяўляў, што калі Беларусь хоча атрымаць грошы за транзіт, дык яна павінна падпісваць адпаведныя акты, а не гандлявацца наконт стаўкі.

Памер запазычанасці за транзіт расейскі бок не называў.

Напісаць каментар 28

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках