16 лiстапада 2024, Субота, 6:38
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Студатрады ад БРСМ будуць будаваць алімпійскія аб'екты ў Сочы

34

Праўладны БРСМ распачаў фармаванне атрада на конкурснай аснове.

Беларускія студэнцкія атрады прымуць удзел у будаўніцтве, рэканструкцыі і арганізацыі эксплуатацыі аб'ектаў, неабходных для правядзення XXII Алімпійскіх зімовых гульняў і XI Паралімпійскіх зімовых гульняў 2014 года ў Сочы, а таксама для развіцця Сочы як горнакліматычнага курорта. Пра гэта БелТА паведаміў першы сакратар ЦК БРСМ Ігар Бузоўскі.

Паводле яго словаў, такое рашэнне прынялі кіраўнік Беларускага рэспубліканскага саюза моладзі і упаўнаважаны прадстаўнік Цэнтральнага штаба Моладзевага грамадзкага агульнарасейскага руху «Расейскія студэнцкія атрады», намеснік старшыні МГАР «РСА» Міхаіл Кісялёў. Першы сакратар распавёў, што 22 чэрвеня ў Берасці падпісанае пагадненне аб супрацоўніцтве паміж ГА «БРСМ» і МГАР «РСА», у межах якога будзе арганізаваная сумесная дзейнасць абодвух бакоў па забеспячэнні ўдзелу студэнцкіх будаўнічых атрадаў Беларусі ў будаўніцтве, рэканструкцыі і арганізацыі эксплуатацыі аб'ектаў.

Пагадненне прадугледжвае рэалізацыю мерапрыемстваў па развіцці студатрадаўскага руху, такіх як арганізацыя канферэнцыяў, семінараў, круглых сталоў. Першы выезд на будаўніцтва алімпійскіх аб'ектаў у Сочы беларускага зводнага студэнцкага будаўнічага атрада запланаваны на ліпень-жнівень бягучага года.

БРСМ распачаў фармаванне атрада на конкурснай аснове. У яго склад увойдуць выключна сябры Беларускага рэспубліканскага саюза моладзі, якія маюць навыкі будаўнічых спецыяльнасцяў і досвед працы ў будаўнічых студэнцкіх атрадах на тэрыторыі Беларусі. «Важнай якасцю байца БСА з'яўляецца камунікабельнасць, адсутнасць шкодных звычак, актыўная жыццёвая пазіцыя», - адзначыў Ігар Бузоўскі.

Напісаць каментар 34

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках