28 снежня 2024, Субота, 22:23
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

У Віцебску супрацоўнікі АМАПа арыштавалі Сяргей Каваленку (Абноўлена)

14

У суд Першамайскага раёна Віцебска актывіста апазіцыі прывезлі ў кайданках.

Як паведаміла сайту charter97.org маці Сяргея Каваленкі, апазіцыянера затрымалі ў цэнтры Віцебска супрацоўнікі АМАПа яшчэ 25 чэрвеня. Спачатку яны заявілі, што актывіст нібыта падобны на падазраванага ў крадзяжы мабільнага тэлефона, а затым падчас ператруса знайшлі ў яго ў кішэні нацыянальны бел-чырвона-белы сцяг.

Каваленку даставілі ў Першамайскі РУУС Віцебска, а затым – у ізалятар часовага ўтрымання, дзе ён правёў больш за двое сутак. Сёння раніцай апазіцыянера даставілі ў суд у кайданках. Характэрна, што судзіць апазіцыянера збіраліся традыцыйна па артыкуле «хуліганства» - яго абвінавацілі ў тым, што ён нібыта нецэнзурна лаяўся.

Падчас працэсу Каваленка запатрабаваў прадаставіць яму адваката, і працэс быў перанесены. У наступны раз актывіст павінен з'явіцца ў суд па позве.

Напісаць каментар 14

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках