9 лiстапада 2024, Субота, 1:04
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Расея перадала Украіне праект пагаднення па транзіце нафты

7

Пра гэта паведаміў у панядзелак журналістам віцэ-прэм'ер РФ Ігар Сечын па выніках перамоваў прэм'ер-міністраў дзвюх краінаў.

Ігар Сечын разлічвае, што гэты праект міжурадавага пагаднення па транзіце нафты «у хуткім часе будзе разгледжаны і падтрыманы ўкраінскім бокам», перадае РІА «Новости».

Сечын не выключыў, што ў выпадку, калі Украіна зробіць зніжку па транзіце нафты праз порт Паўднёвы, аб'ём перапампоўкі можа скласці ад 9 да 17 мільёнаў тон.

Нагадаем, што Аляксандр Лукашэнка ў пятніцу заявіў, што Беларусь абмяжуе транзіт нафты і газу, калі «Газпром» на працягу сутак не пагасіць доўг. Менск лічыць, што «Газпром» быў павінен за транзіт газу 260 мільёнаў даляраў, а «Газпром» заяўляе, што заплаціў 228 мільёнаў даляраў доўгу ў адпаведнасці з кантрактам. У цяперашні час працягваюцца перамовы па гэтым пытанні.

Напісаць каментар 7

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках