15 лiстапада 2024, Пятніца, 23:55
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Беларускія чыноўнікі запрашаюць кітайцаў будаваць АЭС

24

На іх думку, абмен досведам з Кітаем у сферы мірнага атама вельмі «перспектыўны».

Старшыня Камітэта дзяржаўнага кантролю Беларусі, сустаршыня беларуска-кітайскай камісіі па гандлёва-эканамічным супрацоўніцтве Зянон Ломаць заявіў, што Менск разлічвае на ўдзел кітайскіх карпарацый у будаўніцтве беларускай АЭС, перадае Інтэрфакс.

«Будаўніцтва АЭС патрабуе ўзроўню бяспекі, які адпавядае самым высокім сусветным стандартам. Перспектыўнымі напрамкамі ў гэтай сувязі з'яўляюцца абмен досведам у сферы мірнага атама і магчымы ўдзел кітайскіх карпарацый у гэтым праекце.

Ва ўсялякім выпадку, мы на гэта спадзяемся», - сказаў З. Ломаць падчас XI пасяджэння беларуска-кітайскай камісіі па гандлёва-эканамічным супрацоўніцтве, звяртаючыся да намесніка міністра камерцыі Кітая Гао Хучэну, які з'яўляецца сустаршынёй камісіі з кітайскага боку.

Раней, нагадаем, афіцыйны Менск заяўляў, што АЭС у Беларусі прапанавана будаваць Расеі.

Напісаць каментар 24

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках