8 лiстапада 2024, Пятніца, 22:44
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

«Газпрам» працягвае шукаць шляхі абыходу Беларусі

4

«Газпрам» накіраваў Украіне заяўку на павелічэнне штосутачнага транзіту газу ў Еўропу на 55-67 мільёнаў кубаметраў.

Пра гэта паведаміў штотыднёвік «Зеркало недели» са спасылкай на крыніцу ў міністэрстве паліва і энергетыкі Украіны. Прыкладна ў такіх аб'ёмах «Газпрам» скараціў транзіт газу праз Беларусь з моманту пачатку нядаўняга канфлікту паміж Масквой і Менскам.

Раней прэм'ер-міністр Украіны Мікалай Азараў заяўляў, што Украіна можа прапампоўваць ў Еўропу дадаткова ад 15 да 30 млрд кубаметраў расейскага «блакітнага паліва» штогод. «Калі ў гэтым узнікне неабходнасць, дык украінская ГТС рэалізуе, перш за ўсё, дамовы па пастаўцы газу ў Еўропу», - сказаў тады кіраўнік Кабміна. Як паведамлялася, з мінулага панядзелка «Газпрам» увёў паступовыя абмежаванні на 15% ад планавых паставак газу ў Беларусь, патрабуючы ад яе пагасіць запазычанасць у $ 192 млн за пастаўкі газу. Да серады абмежаванне дасягнула 60%. Спрэчная запазычанасць ўзнікла з-за таго, што Беларусь у аднабаковым парадку аплачвала газ па $ 150 за 1 тыс. кубаметраў, у той час як па кантракце гэты кошт быў вышэй. Пры гэтым у Еўразвязе сталі адзначаць скарачэнні паставак газу ў Літву, Польшчу і Усходнюю Германію, які ішоў транзітам праз Беларусь.

У сераду ўвечары Беларусь аплаціла розніцу ў коштах, і ў чацвер раніцай «Газпрам» зняў абмежаванні па пастаўках. Адначасова Беларусь запатрабавала ад «Газпрама» пагасіць запазычанасць за транзіт газу ў памеры $ 260 млн. «Газпрам» заяўляў, што гатовы быў плаціць, аднак Беларусь з пачатку года не падпісвала акты выкананых працаў па транзіце газу.

У чацвер удзень «Газпрам» аплаціў транзіт газу праз Беларусь на суму $ 228 млн, зыходзячы са стаўкі $ 1,45 за 1 тыс. кубаметраў на 100 кіламетраў. Беларусь заявіла, што ў бягучым годзе транзітная стаўка складае $ 1,88 за 1 тыс. кубаметраў на 100 км. У чацвер Еўракамісія канстатавала, што аб'ём паставак газу ў Еўропу стаў аднаўляцца.

Напісаць каментар 4

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках