8 лiстапада 2024, Пятніца, 21:42
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Указ аб інтэрнэце ўступае у сілу - журналістку charter97.org выклікаюць у пракуратуру

27
Указ аб інтэрнэце ўступае у сілу - журналістку charter97.org выклікаюць у пракуратуру

1 ліпеня Наталля Радзіна павінна з'явіцца на допыт у следчы аддзел пракуратуры Менска.

Раніцай 30 чэрвеня журналістцы сайта charter97.org Наталлі Радзінай патэлефанаваў намеснік начальніка следчага аддзела пракуратуры горада Менска Фешчанка Віктар Адамавіч з патрабаваннем з'явіцца на допыт заўтра, у 12.00. Супрацоўнік пракуратуры паведаміў толькі, што журналістку выклікаюць у якасці сведкі, аднак не сказаў, па якой крымінальнай справе. Як сказаў Фешчанка журналістцы, «ёсць некалькі пытанняў у сувязі з інфармацыяй, якая паступіла, што вы з'яўляецеся адміністратарам сайта charter97.org».

Пры гэтым, намеснік начальніка следчага аддзела удакладніў, што гэты выклік не звязаны з крымінальнай справай аб паклёпе на былога начальніка Упраўлення КДБ па Гомельскай вобласці Івана Каржа, па якой журналістка таксама праходзіць у якасці сведкі і ў межах якой у офісе сайта charter97.org быў праведзены ператрус і канфіскаваныя 8 кампутараў.

«Як бачым, з першага дня ўступлення ў сілу ўказу Лукашэнкі аб цэнзуры інтэрнэту супрацоўнікаў пракуратуры кінулі на барацьбу з незалежнымі журналістамі. 16 сакавіка ў нашым офісе прайшоў ператрус, былі незаконна канфіскаваныя ўсе кампутары, а я збітая. Да 1 ліпеня мяне тройчы выклікалі на допыты па крымінальнай справе аб «паклёпе», якая стала толькі чарговым нагодай для ціску на незалежныя СМІ. З 1 ліпеня ўлады вырашылі адкрыць яшчэ адзін «фронт», не прыкрываючыся ніякімі крымінальнымі справамі аб «паклёпе», а проста заяўляючы - за тое, што пішаце ў інтэрнэце праўду. Цалкам відавочна, што гэта звязана з прэзідэнцкімі выбарамі, якія маюць адбыцца, і з намерам удзельнічаць у іх Андрэя Саннікава. Але што б улады ні рабілі, гэта не прымусіць нас спыніць сваю працу. Праўду пісалі і будзем пісаць», - заявіла Наталля Радзіна.

Нагадаем, што скандальны ўказ «Аб нацыянальным сегменце сеткі Інтэрнэт» падпісаны Аляксандрам Лукашэнкам і ўступіць у сілу 1 ліпеня. Тэкст указу выклікаў крытыку як беларускай медыя-супольнасці, так і міжнародных праваабарончых арганізацыяў, у тым ліку АБСЕ. Незалежныя эксперты не сумняюцца, што ўказ Лукашэнкі накіраваны, у першую чаргу, на блакаванне апазыцыйных вэб-рэсурсаў падчас правядзення выбараў.

Адзін са шмат якіх пунктаў указу, якія выклікаюць непакой, абвяшчае, што «пастаўшчыкі інтэрнет-паслугаў па запыце карыстальнікаў інтэрнэт-паслугаў аказваюць паслугі па абмежаванні доступу гэтых карыстальнікаў да інфармацыі, змест якой накіраваны на ажыццяўленне экстрэмісцкай дзейнасці». Як вядома, беларускія ўлады часта абвінавачваюць у «экстрэмізме» апазіцыю.

Напісаць каментар 27

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках