29 снежня 2024, Нядзеля, 15:03
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

«Палатка» таемна ратыфікавала Мытны кодэкс?

40

Мытны кодэкс Мытнага саюза ўступае ў сілу з 1 ліпеня, аднак да гэтага часу не зразумела, ці будзе гэты саюз трох-ці двухбаковым.

Расея і Казахстан ратыфікавалі кодэкс. З трэцім бокам, Беларуссю, яснасці няма: у сераду ўвечары крыніцы ў «парламенце Беларусі» паведамілі, што дакумент ратыфікаваны, аднак афіцыйнага пацвярджэння пакуль не было.

Двое ці трое?

Фармальна Мытны саюз трох краінаў пачаў дзейнічаць з 1 студзеня гэтага года, але дэ-факта казаць аб паўнавартасным саюзе і адзінай мытнай тэрыторыі трох краінаў можна толькі пасля ўступлення ў сілу агульнага Мытнага кодэкса. Расея і Казахстан падпісалі дакумент яшчэ 28 траўня, Беларусь тады не даслала на працэдуру сваіх прадстаўнікоў. РФ і Беларусь пакуль так і не змаглі ўрэгуляваць рознагалоссі па пошлінах на нафтапрадукты і стаўках на ўвоз аўтамабіляў фізічнымі асобамі.

У сераду, напярэдадні пачатку дзеяння Мытнага кодэкса намеснік кіраўніка МЭР РФ Андрэй Сляпнёў паведамляў, што «парламент» Беларусі можа ратыфікаваць дакумент у сераду - у гэтым выпадку з 1 ліпеня Мытны саюз становіцца траістым.

Першы віцэ-прэм'ер Беларусі Уладзімір Сямашка праз некалькі гадзінаў пасля Сляпнёва заявіў, што яго краіна вызначыцца з удзелам у Мытным саюзе не раней за 5 ліпеня, калі ў Астане збяруцца лідэры ўсіх трох краінаў. Па словах беларускага боку, яго рашэнне будзе залежаць ад пазіцыі Расеі па пошлінах на нафтапрадукты.

Інтрыгі дадалі дзве крыніцы ў беларускім парламенце, якія позна ўвечары ў сераду паведамілі РІА «Новости», што Беларусь усё ж ратыфікавала кодэкс. Па словах крыніцаў, ратыфікацыя праходзіла на закрытым паседжанні парламента. Афіцыйна ў абедзвюх «палатах» беларускага «парламента» у сераду ўвечары не пацвярджалі і не абвяргалі гэтую інфармацыю.

Агенцтва БелаПАН паведаміла па стане на 22 гадзіны, што «палата прадстаўнікоў» на сваім апошнім пленарным паседжанні ў межах вясновай сесіі не стала разглядаць пытанне аб ратыфікацыі Мытнага кодэкса Мытнага саюза.

Разам з тым у парадак дня было ўключанае пытанне аб звароце да Лукашэнкі з прапановай склікаць пазачарговую - пятую - сесію 7 верасня.

Межы на замку

Раней планавалася, што межы Расеі з Беларуссю будуць ліквідаваныя з 1 ліпеня, а з Казахстанам - яшчэ праз год, з 1 ліпеня 2011 года. Аднак затрымкі з ратыфікацыяй кодэкса і астатнія выключэнні з рэжыму свабоднага гандлю (аўтамабілі для фізасобаў) прывялі да таго, што мытныя пасты на расейска-беларускай мяжы застаюцца яшчэ на нявызначаны тэрмін.

Між тым, кіраўнік Федэральнай мытнай службы Расеі Андрэй Бельянінаў паведаміў у сераду, што расейскія мытныя органы гатовыя з 1 ліпеня распачаць працу па Мытным кодэксе саюза з прымяненнем новых нормаў.

Больш за тое, расейская мытня абяцае з чацвярга адкрыць «гарачую лінію», па якой будуць вырашацца ўсе спрэчныя і канфліктныя пытанні, якія ўзнікаюць на межах.

Увезці можна больш, але не гарэлкі

Мытны кодэкс зменіць правілы ўвозу тавараў з-за мяжы ў краіны Мытнага саюза. З 1 ліпеня фізасобы бяспошлінна змогуць увезці з-за мяжы 50 кілаграмаў тавараў коштам не больш за 1,5 тысячы еўра. Раней максімальна дазвалялася ўвозіць 35 кілаграмаў тавараў на суму не больш за 65 тысячаў рублёў.

Пры ўвозе тавараў вагой больш за 50 кілаграмаў грамадзяне павінны будуць выплаціць пошліну ў памеры 30%, але не менш за 4 еўра за кілаграм.

Колькасць алкаголю, дазволенага да ўвозу, зменшыцца ў два разы - да 5 літраў з ранейшых 10. Пры гэтым без пошліны можна будзе ўвезці 3 літры алкаголю замест 2.

Расспажыўнагляд таксама падключаецца

З чацвярга пачнуць дзейнічаць адзіныя санітарныя і гігіенічныя патрабаванні да вызначаных тавараў у межах Мытнага саюза, кажацца ў дакументах Расспажыўнагляда, апублікаваных на афіцыйным сайце ведамства.

Расспажыўнагляд распрацаваў пералікі тавараў, якія падлягаюць санітарна-эпідэміялагічнаму нагляду на мытнай мяжы, адзіныя формы дакументаў, якія пацвярджаюць бяспеку тавараў, а таксама адзіныя санітарна-эпідэміялагічны і гігіенічныя патрабаванні да іх.

«Санітарна-каранцінны кантроль за падкантрольнымі таварамі ва ўмовах дзеяння Мытнага саюза з 1 ліпеня 2010 года будзе ажыццяўляцца сіламі спецыялістаў санітарна-каранцінных пунктаў у пунктах пропуску на знешняй мяжы Мытнага саюза», - кажацца ў матэрыялах.

Адзіныя санітарныя патрабаванні будуць прад'яўляцца, у прыватнасці, да тавараў для дзяцей і дарослых, да прадуктаў харчавання, будматэрыялаў, парфумерна-касметычнай і гаспадарчай прадукцыі, медыцынскай прадукцыі, падручнікаў, тытунёвых вырабаў.

Расспажыўнагляд нагадвае, што з 1 ліпеня ў Расеі спыняецца выдача абавязковых санітарна-эпідэміялагічных заключэнняў, а таксама пасведчанняў аб дзяржаўнай рэгістрацыі тэрытарыяльнымі органамі службы. Замест гэтага галаўное ўпраўленне Расспажыўнагляда будзе па вызначаным пераліку тавараў выдаваць пасведчанні дзяржрэгістрацыі, якія афармляюцца па адзінай форме і сапраўдныя на ўсёй тэрыторыі Мытнага саюза.

У спіс, у прыватнасці, уваходзяць: мінеральная вада і алкаголь, піва, дзіцячае харчаванне, прадукты харчавання для цяжарных і спартоўцаў, біялагічна актыўныя дабаўкі, генна-мадыфікаваныя прадукты і іх вытворныя, касметыка і сродкі гігіены, бытавая хімія і сродкі для дэзінфекцыі, дзіцячы посуд і адзенне.

Што тычыцца іншых тавараў, на якія раней таксама патрабавалася дадатнае заключэнне Расспажыўнагляда, дык для іх будуць патрабавацца «дэкларацыі аб адпаведнасці, якія афармляюцца з прыцягненнем трэцяга боку».

«Санітарна-эпідэміялагічны заключэнні і пасведчанні аб дзяржаўнай рэгістрацыі выдадзеныя да 1 ліпеня 2010 года будуць дзейнічаць на тэрыторыі Расейскай Федэрацыі да 1 студзеня 2012 года. Дзеянне такіх заключэнняў не будзе распаўсюджвацца на тэрыторыю іншых дзяржаваў-удзельніцаў Мытнага саюза», - кажацца ў дакументах Расспажыўнагляда.

У Расспажыўнаглядзе адкрытая гарачая тэлефонная лінія па пытаннях, звязаных з рэалізацыяй пагаднення: 8-800-100-0004. Тэлефанаванне бясплатнае з любога пункту Расеі. З 1 ліпеня па гэтым тэлефоне можна атрымаць кансультацыю кругласутачна.

«Час Ікс» - 5 ліпеня

Канчатковага рашэння па лёсе Мытнага саюза і колькасці яго ўдзельнікаў можна чакаць 5 ліпеня. У гэты дзень у Астане пройдуць пасяджэнні Міждзяржаўнага савета Еўразійскай эканамічнай супольнасці (ЕўрАзЭС) і вышэйшага органа Мытнага саюза Казахстана, Расеі і Беларусі на ўзроўні кіраўнікоў дзяржаваў.

Як паведамляў МЗС Казахстана, падчас пасяджэнняў чакаецца прыняцце прэзідэнтамі сумеснай заявы аб уступленні ў сілу з 1 ліпеня 2010 года дамовы аб Мытным кодэксе саюза і заканчэнні фарміравання адзінай мытнай тэрыторыі саюза ў межах ЕўрАзЭС.

Напісаць каментар 40

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках