16 лiстапада 2024, Субота, 7:26
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Бел-чырвона-белы сцяг у гонар бітвы пад Грунвальдам

7
Бел-чырвона-белы сцяг у гонар бітвы пад Грунвальдам

Мінулай ноччу ў Віцебску на вуліцы «Праўды» быў вывешаны бел-чырвона-белы сцяг.

Сцяг з'явіўся каля 23.30 на электрычных дратах недалёка ад камбіната мастацтваў. Бачыць яго маглі мінакі, якія вярталіся з канцэртаў «Славянскага базару» і тыя, хто проста прагульваўся па горадзе, паведамляе «Радыё Свабода».

Па словах віцебскага апазыцыянэра Барыса Хамайды, да сцяга была прымацаваная запіска: «Да 600-годдзя гістарычнай перамогі над Грунвальдам. 15 ліпеня 1410 г. аб'яднаныя сілы ВКЛ і Польшчы пры ўдзеле чэшскіх воінаў і татарскіх атрадаў разбілі крыжакоў Тэўтонскага ордэна. Войскамі ВКЛ кіраваў Вялікі князь Вітаўт. Вечная слава героям! Жыве Беларусь! Жыве вечна! Мірон».

Спадар Хамайда кажа, што змест запіскі яму стаў вядомы з крыніц, вартых даверу. Сцяг супрацоўнікі міліцыі знялі раніцай.

Напісаць каментар 7

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках