28 снежня 2024, Субота, 6:59
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Апазіцыянерку арыштавалі за сінія стужкі

15

Актывістка «Еўрапейскай Беларусі» Алеся Ясюк была затрыманая ў Менску 15 ліпеня за распаўсюд сініх стужак.

Сінія стужкі як сімвал еўрапейскага выбару Беларусі Алеся Ясюк распаўсюджвала ў Менску сярод мінакоў. За гэтым заняткам яе затрымаў нарад міліцыі і 50-годдзю жанчыну даставілі ў РУУС Завадскога раёна Менска.

Як паспела паведаміць Алеся Ясюк па тэлефоне, супрацоўнікі міліцыі ёй пагражаюць і нават ўжылі фізічны гвалт.

Напісаць каментар 15

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках