28 снежня 2024, Субота, 7:33
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Сёння Дзень беларускай салідарнасці

6

У нашай краіне і за мяжой пройдуць акцыі салідарнасці з рэпрэсаванымі і зніклымі апанентамі рэжыму Лукашэнкі.

Удзельнікі акцый салідарнасці 16 ліпеня маюць намер нагадаць, што ў беларускіх турмах па-ранейшаму знаходзяцца вязні сумлення і не расследуюцца справы выкрадзеных і забітых у краіне лідэраў апазіцыі.

У зняволенні знаходзяцца арыштаваныя ў лютым 2009 года ваўкавыскія прадпрымальнікі Мікалай Аўтуховіч і Уладзімір Асіпенка.

Палітвязень Мікалай Аўтуховіч пераследуецца за сваю актыўную барацьбу за правы прадпрымальнікаў. У знак пратэсту супраць незаконнага арышту Аўтуховіч галадаў у турме больш за 90 дзён, моцна падарваўшы здароўе.

Вярхоўны суд Беларусі прысудзіў Мікалая Аўтуховіча да пяці гадоў двух месяцаў пазбаўлення волі ў калоніі строгага рэжыму, Уладзіміра Асіпенкі - да трох год пазбаўлення волі ў калоніі агульнага рэжыму.

У Беларусі па-ранейшаму не расследуюцца справы аб знікненні ў 1999-2000 гадах лідэраў апазіцыі Віктара Ганчара, Юрыя Захаранкі, Анатоля Красоўскага і журналіста Змітра Завадскага. У выкраданні гэтых людзей міжнародная супольнасць падазрае высокапастаўленых беларускіх чыноўнікаў, набліжаных да Аляксандра Лукашэнкі.

У краіне працягваюцца рэпрэсіі супраць іншадумцаў - незалежных журналістаў, актывістаў апазіцыі, прадстаўнікоў грамадзянскай супольнасці.

Напісаць каментар 6

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках