27 снежня 2024, Пятніца, 13:59
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Беларуская апазіцыя атрымала перадачу ад НТВ

20

Беларуская апазіцыя пачынае масавыя акцыі з патрабаваннем правесці міжнароднае расследаванне па фактах знікнення апанентаў Аляксандра Лукашэнкі.

Такім чынам, паказаныя на НТВ фільмы «Хросны бацька» і «Хросны бацька-2», у якіх беларускія ўлады абвінавачваюцца ў датычнасці да палітычных забойстваў, могуць адыграць ключавую ролю ў згуртаванні беларускай апазіцыі і яе актывізацыі напярэдадні надыходзячых у Беларусі прэзідэнцкіх выбараў, піша расейскае выданне «КоммерсантЪ».

Пра пачатак масавых акцый абвясцілі ў канцы мінулага тыдня кіраўнік грамадзянскай кампаніі «Еўрапейская Беларусь» Андрэй Саннікаў, кіраўнік беларускай сацыял-дэмакратычнай партыі «Грамада» Станіслаў Шушкевіч, лідэр партыі «Справядлівы свет» Сяргей Калякін і намеснік старшыні Беларускага народнага фронту Рыгор Кастусёў. Яны паведамілі, што ўжо падалі ў Менскі гарвыканкам заяўку на правядзенне 16 жніўня ў цэнтры Менску шэсця і мітынгу пад лозунгам «Патрабуем міжнароднага расследавання справаў зніклых».

Апазіцыянеры не хаваюць, што да правядзення масавых пратэстаў іх падштурхнулі паказаныя на НТВ сюжэты, у якіх наўпрост гаворыцца пра датычнасць Аляксандра Лукашэнкі да выкраданняў і забойстваў віцэ-спікера вярхоўнага савета Беларусі Віктара Ганчара, былога кіраўніка МУС Юрыя Захаранкі, журналіста Дзмітрыя Завадскага і бізнесмена Анатоля Красоўскага . Лідэры апазыцыі патрабуюць ад генпракуратуры ўзбудзіць крымінальную справу па фактах, выкладзеных у фільмах НТВ, і «прыцягнуць да адказнасці альбо рэдакцыю НТВ за паклёп, альбо грамадзяніна Лукашэнку А. Р. за арганізацыю, дапамогу і падбухторванне да здзяйснення забойстваў дзвюх і больш асоб».

Нагадаўшы, што за 11 гадоў з моманту знікнення Ганчара, Захаранкі, Завадскага і Красоўскага беларускія ўлады не змаглі расследаваць гэтыя гучныя справы, апазіцыя запатрабавала правядзення міжнароднага расследавання пад эгідай ААН.

Зрэшты, галоўны сэнс новых планаў беларускай апазіцыі заключаецца не толькі ў інтэрнацыяналізацыі праблемы палітычных забойстваў у краіне. Лёс зніклых апазіцыянераў ужо падвяргаўся міжнароднаму расследаванню - у 2003 годзе Еўрапарламент ствараў спецыяльную камісію на чале з кіпрыёцкім дэпутатам Хрыстасам Пургідысам. Яе даклад, у якім у дачыненні да выкраданняў абвінавачваліся прэзідэнт Аляксандр Лукашэнка, дзяржсакратар Віктар Шэйман, кіраўнік МУС Юрый Сівакоў і камандзір спецназа «Алмаз» Дзмітрый Паўлічэнка, прывёў да сур'ёзнага канфлікту паміж Брусэлем і Менскам - ЕЗ нават абвясціў персонамі нон грата групу беларускіх чыноўнікаў на чале з спадаром Лукашэнкам. Аднак раз'яднаная беларуская апазіцыя, якая больш займалася ўнутранымі непрыемнасцямі, гэтым не скарысталася.

На гэты раз патрабаванне міжнароднага расследавання палітычных забойстваў, якія рушылі адразу пасля паказаных на НТВ сюжэтаў, аб'яднала беларускую апазыцыю. У баку пакуль застаюцца толькі прыхільнікі былога адзінага кандыдата ў прэзідэнты ад апазіцыі Аляксандра Мілінкевіча. Сакратар узначаленага ім руху «За свабоду» Алесь Лагвінец не змог адказаць на пытанне «Ъ», ці збіраецца спадар Мілінкевіч далучыцца да акцыі апазіцыі.

Але ў ёй маюць намер удзельнічаць актывісты папулярнай сярод насельніцтва грамадзянскай кампаніі «Гавары праўду». Да гэтага часу ў межах гэтай кампаніі праходзілі толькі сацыяльныя акцыі - супраць чыноўніцкага бязладдзя і ахове прыроды. Учора ж кіраўнік кампаніі, вядомы беларускі паэт Уладзімір Някляеў паведаміў «Ъ», што яго паплечнікі падтрымаюць акцыі апазыцыі. Пералом у дзейнасці кампаніі спадар Някляеў патлумачыў «эканамічным калапсам, да якога рухаецца Беларусь з-за палітыкі ўладаў і справакаванасць Менскам канфлікта з Масквой».

Кіраўнік навукова-даследчага цэнтра імя Мізэса Яраслаў Раманчук заявіў «Ъ», што сігналы з Масквы пра гатоўнасць паўдзельнічаць у раскрыцці абставінаў знікнення апанентаў беларускага рэжыму, натхнілі апазыцыю на масавую кампанію супраць уладаў. Таму з'яўленне «антылукашэнкаўскіх сюжэтаў» на расейскім тэлеканале ўжо адыграла сваю ролю напярэдадні прызначаных на пачатак 2011 года ў Беларусі прэзідэнцкіх выбараў.

Напісаць каментар 20

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках