15 лiстапада 2024, Пятніца, 18:32
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Сяргей Каваленка: Буду галадаць супраць «закрыцця»

1

Пасля 10-суткавага адміністрацыйнага арышту і дзевяці сутак галадоўкі Сяргей Каваленка заявіў, што будзе абараняць свае правы такім жа спосабам.

Актывіст КХП-БНФ адзначыў, што спыніў галадоўку адразу пасля выхаду на волю ўвечары 18 ліпеня:

«Як выйшаў - так адразу і спыніў галадоўку. З'еў адзін памідор і выпіў шклянку курынага булёна ўвечары, раніцай таксама, ды яшчэ і грушу з'еў. Так што пачуваюся добра і бадзёра. Зараз буду распачынаць галадоўку кожны раз, як мяне «закрыюць». Такім будзе працяг маёй палітычнай акцыі», - цытуе С.Каваленка «Радио Свабода».

Сяргей Каваленка кажа, што галадаў 9 сутак у знак пратэсту супраць несправядлівага затрымання ўвечары 8 ліпеня, напярэдадні адкрыцця фэсту «Славянскі кірмаш».

Першамайскі РАУС Віцебску наклаў на С.Каваленку адміністрацыйнае пакаранне за парушэнне рэжыму, хаця актывіст спазніўся на некалькі хвілінаў.

Актывіст павінен захоўваць рэжым, вызначаны для ўмоўна асуджанага: тры гады абмежавання волі атрымаў за вывешванне бел-чырвона-белага сцяга ў Віцебску на навагодняй елцы і за непадпарадкаванне працаўнікам міліцыі. С.Каваленка кажа, што яго проста справакавалі:

«Мяне ўжо чакалі перад дзвярамі. А адзін амапавец у цывільным - крыху наводдаль, і адразу стаў тэлефанаваць кудысьці, калі мы з братам падыходзілі да хаты. Міліцыянт сказаў мне, што я спазніўся на дзве хвіліны. У мяне не было гадзінніка. Але ўжо ў ізалятар мяне прывезлі ў палове на дзясятую. Гэта значыць, што мяне завезлі ў Першамайскі РАУС, склалі там усе паперы і адвезлі ў ізалятар за 28 хвілінаў. Такога проста быць не можа», - адзначыў Сяргей Каваленка.

Напісаць каментар 1

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках