9 лiстапада 2024, Субота, 1:28
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

У Магілёве разагналі акцыю за свабоду інтэрнэту

4

Міліцыя перашкодзіла правесці ў суботу акцыю нацыянал-бальшавікоў супраць абмежавання свабоды інтэрнэту.

У 17 гадзінаў побач з ДК завода ім. Куйбышава ў Магілёве каля 30 нацыянал-бальшавікоў паспрабавалі правесці пікет, разгарнуўшы транспарант «Свабода інтэрнэту», аднак іх дзеянні адразу былі перарваныя працаўнікамі міліцыі, якія заявілі, што акцыя не санкцыянаваная, паведамляе БелаПАН.

Арганізатар пікету Валянцін Лабачоў, які прад'явіў чалецкі білет БРСМ, быў затрыманы і дастаўлены ў Ленінскі РАУС. Астатнія ўдзельнікі пікету, які не адбыўся, накіраваліся туды на грамадскім транспарце, каб падтрымаць паплечніка.

Менш чым праз гадзіну Лабачова адпусцілі, правёўшы тлумачальную гутарку аб парадку падачы заявак і атрыманні дазволаў ад уладаў на правядзенне масавых акцыяў.

Напісаць каментар 4

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках