16 лiстапада 2024, Субота, 17:27
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Рост экспарту абярнуўся ростам неплацяжоў

14

Адгрузіўшы тавар і павялічыўшы экспарт, прадпрыемствы не атрымліваюць валютнай выручкі.

Міністэрства эканомікі занепакоена масавымі неплацяжамі з боку замежных суб'ектаў гаспадарання за пастаўленую беларускую прадукцыю, пішуць «Белорусские новости»

За пяць месяцаў пратэрмінаваная дэбітарская запазычанасць вырасла 1,8 разы (у тым ліку за травень - у 1,6 разы, ці на 3,1%) і склала 1,55 трлн. рублёў (каля 518 млн. даляраў).

«Гэтая сума супастаўная з пратэрмінаванымі даўгамі па крэдытах і пазыках, рост якіх за паўгоддзе склаў 18,5%. Выгаду ад росту экспарту (за 5 месяцаў экспарт тавараў узрос на 27%, - рэд.) і разгрузкі складоў атрымліваюць не беларускія прадпрыемствы, а іх знешнегандлёвыя партнёры», - заявіў на пасяджэнні ўрада міністр эканомікі Мікалай Снапкоў.

На 1 чэрвеня знешняя дэбітарская запазычанасць перавысіла знешнюю крэдыторскую запазычанасьць на 62,3 млрд. рублёў, або на 0,7%. Самая вялікая запазычанасць перад беларускімі прадпрыемствамі ў расейскіх суб'ектаў гаспадарання - больш за 5 трлн. рублёў па стане на 1 чэрвеня.

Акрамя таго, расейскія суб'екты гаспадарання больш за іншых не разлічваюцца ў тэрмін. Пратэрмінаваная знешняя дэбітарская запазычанасьць беларускім прадпрыемствам за 5 месяцаў вырасла амаль у 3 разы і склала на 1 чэрвеня 1,16 трлн. рублёў або больш за 75% ад усёй знешняй пратэрмінаванай дэбітарскай запазычанасці.

Эксперт Інстытута прыватызацыі і менеджменту Ірына Тачыцкая лічыць такі рост пратэрмінаванай запазычанасці трывожным сігналам для беларускіх прадпрыемстваў: «Мне здаецца, нашы суб'екты гаспадарання павінны больш цвяроза глядзець на ажыўленне, якое адбываецца на расійскім рынку. Аб'ектыўна расейскі рынак пакуль не аднавіўся».

Эксперт падкрэсліла, што «ў Расеі быў вялікі спад. Там толькі выходзяць з этапу аднаўленчага росту. Ёсць ажыўленне, але пакуль сітуацыя няўстойлівая. Толькі калі ўсё стабілізуецца, і аднаўленне стане больш устойлівым, тады можна разлічваць на стабільныя плацяжы за пастаўленую прадукцыю».

Самы эфектыўны метад барацьбы з неплацяжамі, па словах І. Тачыцкай, - гэта вытворчасць тых аб'ёмаў прадукцыі, якую рэальна прадаць і гарантавана атрымаць валютную выручку: «Але перад беларускімі прадпрыемствамі пастаўленыя жорсткія паказчыкі па росту аб'ёмаў прамысловай вытворчасці і росту экспарту. Зыходзячы з гэтых параметраў яны і будуюць сваю знешнеэканамічную дзейнасць. А калі пачынаеш прадаваць з мэтай выканання параметраў, высокая рызыка неплацяжоў з боку пакупнікоў прадукцыі».

Больш за іншых ад несвоечасовых неплацяжоў пацярпелі прадпрыемствы прамысловасці. У гэтым сектары за 5 месяцаў замежныя суб'екты гаспадарання павялічылі пратэрмінаваную дэбітарскую запазычанасць перад беларускімі больш чым на 230 млрд. рублёў.

І. Тачыцкая выказала здагадку, што прадпрыемствы, вымушаныя нарошчваць экспарт да канкрэтных аб'ёмаў, «акрамя стандартных збытавых схем, тавараправодных сетак, магчыма, шукалі новыя каналы паставак і новых партнёраў. Але новыя схемы аказаліся неэфектыўнымі, а партнёры не дастаткова надзейнымі».

У прыватнасці, эксперт нагадала, што Беларусь у бягучым годзе значна павялічыла экспарт грузавых аўтамабіляў. Па дадзеных Белстат, за 5 месяцаў экспарт грузавых аўтамабіляў павялічыўся ў параўнанні з аналагічным перыядам мінулага года на 127,6%. Экспарт у Расею вырас у 3,3 разы.

«Не выключана, што камусьці мы проста паставілі грузавікі пад сумленнае слова. Таксама нельга забываць, што ў Расеі шмат фірмаў-аднадзёнак, якія могуць нешта ўзяць, а потым знікнуць», - адзначыла І. Тачыцкая.

Пры гэтым эксперт падкрэсліла, што рост пратэрмінаванай запазычанасці вымушае прадпрыемствы нарошчваць даўгі перад банкамі:

«Адгрузіўшы тавар і павялічыўшы экспарт, прадпрыемствы тым не менш не атрымліваюць валютнай выручкі. Каб неяк працаваць, яны вымушаныя ісці ў банкі па крэдыты».

Дарэчы, гэта ж на пасяджэнні Саўміна пацвердзіў і міністр эканомікі. Па яго словах, у сітуацыі, якая склалася, прадпрыемствы вымушаныя браць крэдыты пад зваротныя сродкі ў шкоду рэалізацыі інвестыцыйных праграм.

«У агульным аб'ёме выдадзеных крэдытаў інвестыцыйныя доўгатэрміновыя крэдыты займаюць усяго толькі 12%, астатнія крэдыты ідуць на рашэнне бягучых праблемаў прадпрыемстваў. Калі ўлічыць, што палова крэдытаў была выкарыстана на жыллёвае будаўніцтва, то можна сказаць, што ў студзені-чэрвені банкаўскае крэдытаванне ішло з большага на падтрыманне спажывання без зачыну на ўзнаўленне», - падкрэсліў М. Снапкоў.

Міністр эканомікі разам з тым лічыць, што банкаўскі сектар павінен павялічыць тэмпы росту крэдытавання рэальнага сектара эканомікі - у першую чаргу, на рэалізацыю інвестыцыйных праектаў. За першае паўгоддзе патрабаванні банкаў да эканомікі павялічыліся толькі на 12,6% пры закладзеных 36-40%.

Напісаць каментар 14

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках