12 лiстапада 2024, aўторак, 23:11
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Амерыканскія СМІ: Дні беларускага дыктатара злічаныя

33

Аляксандр Лукашэнка сёння адчувае жахлівы вецер расейска-амерыканскай разрадкі.

Атланцыйцы сёння ў Маскве на ўздыме. Цалкам відавочна, што пасля гамбургераў, з'едзеных расейскім прэзідэнтам Дзмітрыем Мядзведзевым разам з прэзідэнтам ЗША Баракам Абамам падчас візіту ў Сіліконавую даліну, у расейскага застаўся прыемны прысмак у роце, піша Эрык Уолберг на старонках часопіса «Online Journal» (ЗША).

Стасункі з НАТА наладжваюцца, і Расея плануе адправіць 27 верталётаў Мі-17 у Афганістан. Пра гэта пасля сустрэчы ў мінулую пятніцу з начальнікам расейскага Генштаба Мікалаем Макаравым заявіў старшыня ваеннага камітэта НАТА Джампаола дзі Паола (Giampaolo Di Paola). «Расабаронэкспарт» нават прапанаваў адправіць першыя тры верталёты бясплатна.

Макараў пайшоў яшчэ далей, заявіўшы дзі Паоле, што Расея гатовая сёння працаваць з НАТА, «аб'ядноўваючы высілкі ў пошуку вырашэнняў сучасных праблемаў і пагрозаў міжнароднай бяспекі». Дзі Паола прывітаў заяву расейскага генерала, запэўніўшы яго, што НАТА лічыць Маскву «моцным стратэгічным партнёрам, а не пагрозай і не ворагам». Паводле яго словаў, у найбліжэйшыя месяцы расейскія і натаўскія эксперты складуць праект сумеснага плану дзеянняў на 2011 год.

Беларускі кіраўнік Аляксандр Лукашэнка сёння таксама адчувае жахлівы вецер расейска-амерыканскай разрадкі. Расейскі дзяржаўны тэлеканал НТВ, які глядзяць мільёны беларусаў, паказаў на мінулым тыдні забойчы дакументальны фільм з дзвюх частак, які называецца «Хросны Бацька». А Крэмль прыняў вядучых дзеячаў беларускай апазіцыі, праводзячы падрыхтоўку да зняцця турботнага саюзніка падчас прэзідэнцкіх выбараў у лютым будучага года.

Гнеў расейцаў дасягнуў максімуму ў мінулым месяцы ў сувязі з непагашанымі рахункамі за пастаўлены газ, з рознагалоссямі адносна новага мытнага саюза з Казахстанам і з адмовай Лукашэнкі прызнаць Паўднёвую Асецію і Абхазію, у той час як Беларусь дамагаецца прыхільнасці Брусэля – як і Расея. У дадатак да ўсяго па беларускім тэлебачанні паказалі спагадлівае інтэрв'ю з заклятым ворагам Расеі грузінскім прэзідэнтам Міхаілам Саакашвілі, а Лукашэнка нядаўна прыняў у сябе зрынутага кіргізскага прэзідэнта Курманбека Бакіева. Масква ўхваліла звяржэнне Бакіева, калі не садзейнічала гэтаму; і параўнанне Лукашэнкі з Бакіевым у «Хросным бацьку-2» стала жорсткім папярэджаннем беларускаму кіраўніку, што дні яго злічаныя.

Напісаць каментар 33

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках