12 лiстапада 2024, aўторак, 23:22
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

«El Pai's»: Крэмль, магчыма, не падтрымае беларускага дыктатара на выбарах

42

Гішпанская газета лічыць, што Расея мае саюзнікаў у органах дзяржбяспекі Беларусі.

«El Pai's» піша пра беспрэцэндэнтны манеўр: Крэмль выкарыстаў тэлебачанне, каб абразіць беларускага кіраўніка і высунуць у яго адрас сур'ёзныя абвінавачванні. У паказаным тэлеканалам НТВ дакументальным фільме Лукашэнка паўстаў дыктатарам, які сімпатызуе Гітлеру і падазраецца ў знікненні і гібелі сваіх асноўных палітычных апанентаў, паведамляе выданне, нагадваючы, што НТВ належыць «Газпраму» і кантралюецца Крамлём, як і іншыя каналы агульнарасейскага вяшчання, перадае Inopressa.ru.

Карэспандэнт Пілар Банэт падкрэслівае, што расейскі дзяржаўны тэлеканал упершыню гэтак падрабязна распавядае пра падазрэнні ў адрас Лукашэнкі ў сувязі са знікненнем і смерцю некаторых палітычных дзеячаў, журналістаў і прадпрымальнікаў Беларусі. Фільм быў паказаны перад пачаткам саміту ў Астане, на якім лідэры Расеі, Беларусі і Казахстана падпісалі мытны кодэкс новага Мытнага саюза: Беларусь цягнула са сваім уступленнем у саюз пасля спрэчкі з «Газпрамам» аб коштах на газ, адзначае выданне.

Сцвярджэнне пра тое, што выкарыстаныя матэрыялы належаць беларускім спецслужбам, наводзіць на думку, што Масква, магчыма, мае саюзнікаў у органах бяспекі Беларусі і не падтрымае Лукашэнку на прэзідэнцкіх выбарах, намечаных на люты 2011 года, мяркуе аўтар артыкула. Акрамя таго, у фільме сцвярджалася, што палітычная вага Лукашэнкі і адносная стабільнасць у Беларусі былі забяспечаныя дзякуючы саюзу з Расеяй, якая вельмі дорага заплаціла за гэта - 52 млрд даляраў за 15 гадоў. У нядзелю ж англамоўны дзяржаўны тэлеканал Russia Today паказаў рэпартаж пад назвай «апошні дыктатар Еўропы», у якім Лукашэнка быў названы «адыёзнай» асобай.

«Некаторыя расейскія тэлеканалы, незалежныя толькі намінальна, хаця насамрэч усім вядома, хто і як імі кіруе, вылілі цэбар бруду на кіраўніка дзяржавы і Беларусь, спрабуючы аказаць беспрэцэндэнтны інфармацыйны ціск», - цытуе выданне каментар ананімнай беларускай афіцыйнай крыніцы.

«На выпадак, калі хтосьці сумняваўся ў жаданні Крамля адрозніваць «добрых» і «дрэнных» саюзнікаў, прэзідэнт Мядзведзеў учора падараваў прэзідэнту Казахстана Нурсултану Назарбаеву копію дакументальнага фільма, знятага расейскім тэлебачаннем з нагоды яго 70-годдзя», - рэзюмуе выданне.

Напісаць каментар 42

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках