15 лiстапада 2024, Пятніца, 19:39
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Расспажыўнагляд зноў знайшоў антыбіётыкі ў беларускім малацэ

7

Расспажыўнагляд часова абмежаваў пастаўкі малочнай прадукцыі Бярозаўскага сыраробнага камбіната.

Падчас праверак у прадукцыі камбіната нібыта былі выяўленыя антыбіётыкі.

Ва ўпраўленні сельскай гаспадаркі і харчавання Бярозаўскага раёна кажуць, што выяўленне антыбіётыкаў у прадукцыі - факт непрыемны. Зараз на заводзе працуе спецыяльная камісія, перадае «Беларускі партызан».

«Перад адпраўкай малака на само прадпрыемства вядзецца ўнутрыгаспадарчы кантроль, менавіта з гэтай мэтай закупленыя тэсты. Потым ажыццяўляецца праверка на самім сыркамбінаце, а таксама ў рэспубліканскіх лабараторыях Белдзяржвэтцэнтра. Пазней яшчэ вядзецца і памежны кантроль», - удакладняюць чыноўнікі. Разам з тым яны падкрэсліваюць, што пакуль няма заключэнняў інспекцыяў, даволі складана сказаць пра прычыны прыпынення паставак. Ці гэта ўнутраная віна, ці палітыка. Хаця ў райвыканкаме лічаць, што ў гэтым выпадку больш дарэчы казаць пра простае непаразуменне.

Па словах дырэктара сыраробнага камбіната Уладзіміра Папені, Расспажыўнагляд падрыхтаваў спіс яшчэ з 22 беларускіх малочных прадпрыемстваў, сярод якіх ёсць і два берасцейскіх прадпрыемствы, чые пастаўкі прадукцыі могуць быць прыпыненыя. «Мы зараз возім ў Расею аналізы, працуем згодна з распісанымі працэдурамі, - кажа ён. - Мы ўсё выконваем, нягледзячы на тое, што нас забаранілі».

Напісаць каментар 7

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках