17 лiстапада 2024, Нядзеля, 3:51
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Выраслі кошты на газ для юрасобаў і прадпрымальнікаў

5

Кошт на газ для індывідуальных прадпрымальнікаў і юрасобаў павялічыўся з 11 жніўня на 13,2%.

Адпаведнае рашэнне ўтрымліваецца ў пастанове Мінэканомікі ад 5 жніўня 2010 года №122 «Аб ўнясенні зменаў і дадаткаў ў пастанову Міністэрства эканомікі Рэспублікі Беларусь ад 18 лютага 2010 года №39», паведамілі БелТА ў прэс-службе міністэрства.

Павелічэнне кошту звязанае з падаражэннем кошту набыцця расейскага прыроднага газу, а таксама зменай агульных эканамічных умоваў гаспадарання для юрыдычных асобаў і індывідуальных прадпрымальнікаў рэспублікі.

Акрамя таго, паведамляецца, што ў мэтах стварэння больш спрыяльных умоваў функцыянавання дзіцячых дамоў сямейнага тыпу, дзіцячых вёсак (гарадкоў), кошты на газ для гэтай групы спажыўцоў вызначаныя на ўзроўні коштаў для насельніцтва.

Улічваючы, што спажыты ў жніўні прыродны газ канчатковыя спажыўцы аплацяць у верасні, новыя кошты ўсталёўваюцца з 11 жніўня 2010 года, адзначылі ў Мінэканомікі.

Напісаць каментар 5

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках