15 лiстапада 2024, Пятніца, 22:34
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Пастаўкі венесуэльскай нафты ў Беларусь будуць спыненыя

23

Літва не пойдзе на ўшчамленне энергетычных інтарэсаў Польшчы дзеля забеспячэння паставак Беларусі.

Такое меркаванне выказаў 10 жніўня карэспандэнту Regnum кіраўнік аналітычнага ўпраўлення Фонду нацыянальнай энергетычнай бяспекі Аляксандр Пасечнік.

Нагадаем, 10 жніўня польскае выданне Warsaw Business Journal паведаміла, што Вільня можа зменшыць ці нават спыніць пастаўкі нафты з Клайпедскага тэрмінала на Мажэйкяйскі НПЗ, які належыць польскаму канцэрну PNK Orlen, бо тэрмінал будзе цалкам пераарыентаваны на транзіт венесуэльскай нафты ў Беларусь.

Такім чынам, літоўскае прадпрыемства не зможа выканаць свае абавязальніцтвы перад польскім бокам. «Беларусь ізноў запускае пэўны сабатаж», - адзначыў Пасечнік. «Усе гэтыя лагістычныя калатнечы і ўзаемадзеянне з краінамі Прыбалтыкі, у прыватнасці, з Літвой, уяўляюць з сябе водгаласы таго, што Расея абмежавала ільготны рэжым паставак нафты на беларускія НПЗ. Але нават цяперашнія 6,3 млн тон нафты, якая Масква бяспошлінна пастаўляе Менску - гэта даволі істотны бонус. У сувязі з гэтым, незразумела, чаму Беларусь не хоча працаваць на нармальных камерцыйных умовах», - сказаў эксперт.

«Зразумела, што тут прысутнічае палітычная падаплёка. Аляксандр Лукашэнка запусціў альтэрнатыўны сцэнар узаемадзеяння з Венесуэлай», - мяркуе аналітык.

На яго думку, пастаўкі венесуэльскай нафты ў Беларусь не носяць стратэгічны характар. «Рана ці позна ўсе гэтыя праекты будуць згорнутыя. Таму, як уяўляецца, літоўскія ўлады не пойдуць на буйныя інвестыцыі пад такія сумніўныя ініцыятывы. Пашырэнне партовых магутнасцяў, паглыбленне саміх партоў патрабуюць сотняў мільёнаў даляраў. І гэта наўрад ці будзе рабіцца для Беларусі. Таму для Польшчы тут няма ніякіх глабальных энергетычных пагрозаў», - лічыць Пасечнік.

«Прыбалтыйскія краіны заўсёды ўзаемадзейнічалі з Еўропай вельмі мякка. Ім не патрэбны падобнага кшталту сабатаж. У гэтым моманце ніякай палітычнай падаплёкі якраз няма. Гэтае пытанне будзе вырашанае канструктыўна, і ніякіх глабальных зменаў тут не прадбачыцца. Так, перамовы афіцыйнага Менска з літоўскімі ўладамі выклікалі вельмі бурны рэзананс. Але ніякіх сур'ёзных зменаў тут не будзе», - падкрэсліў эксперт.

Паводле яго словаў, Літва не зацікаўленая ў ажыццяўленні энергетычнага сабатажу супраць Польшчы. «Калі сапраўды перапампоўваць заяўленыя беларусамі мільёны тон, дык, вядома, прыйдзецца перакрываць вентыль, і Польшча застанецца ў пройгрышы. Але Літва зусім дакладна не пойдзе на такія меры. Беларусам напэўна будзе прапанавана істотна інвеставацца ў порт, але ў іх няма такіх сур'ёзных грошай, таму працэс прыйдзецца затармазіць», - адзначыў Пасечнік.

Аналітык звярнуў увагу на тое, што калі Беларусі было б сапраўды выгодна закупляць венесуэльскую нафту, яна б ужо істотна нарасціла аб'ёмы сыравіны, якая набываецца. «Але пакуль што гаворка ідзе пра некалькі танкераў умяшчальнасцю 80 тыс тон. Гэта нязначныя аб'ёмы. Прагрэсіі няма, з Венесуэлы не прыходзіць па 7 танкераў у месяц. Гэта кажа пра тое, што беларусы проста паказваюць, што яны пастаўляюць нафту, але насамрэч пра пашырэнне супрацоўніцтва з Венесуэлай гаворкі не ідзе, і рана ці позна гэты праект будзе згорнуты, бо з камерцыйнага пункту гледжання ён абсалютна не параўнальны з закупкамі расейскай сыравіны нават з улікам экспартных пошлінаў», - падвёў выснову Аляксандр Пасечнік.

Напісаць каментар 23

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках