9 лiстапада 2024, Субота, 0:50
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Лідэры апазіцыі пра акцыю 16 жніўня ў Менску

17

12 жніўня ў Менску пройдзе прэс-канферэнцыя з нагоды адказу Менгарвыканкама на пададзеную заяўку.

У прэс-канферэнцыі прымуць удзел старшыня Беларускай сацыял-дэмакратычнай Грамады Станіслаў Шушкевіч, лідэр грамадзянскай кампаніі «Еўрапейская Беларусь» Андрэй Саннікаў, старшыня Аб'яднанай грамадзянскай партыі Анатоль Лябедзька, кіраўнік партыі «Справядлівы свет» Сяргей Калякін, лідэр кампаніі «Гавары праўду!» Уладзімір Някляеў, кіраўнік Менскай гарадской арганізацыі Партыі БНФ Віктар Івашкевіч.

Прэс-канферэнцыя пройдзе 12 жніўня, у 12.00 у офісе Аб'яднанай грамадзянскай партыі (В.Харужай 22 - 1701).

Нагадаем, што лідэры апазіцыі падалі заяўку на правядзенне 16 жніўня ў Менску акцыі пад лозунгам «Патрабуем міжнароднага расследавання справаў зніклых!». Акцыя павінна распачацца ў 18.00 ля Акадэміі навук і працягнуцца шэсцем да плошчы Свабоды.

Напісаць каментар 17

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках