12 лiстапада 2024, aўторак, 23:00
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Расея параўнала Лукашэнку з Кастра – яму час сыходзіць

37
Расея параўнала Лукашэнку з Кастра – яму час сыходзіць

Апірышча на стасункі з аўтарытарным, а не дэмакратычным лідэрам робіць вялікія краіны закладнікамі маніпуляцыяў.

«Наш маленькі Кастра» - так называецца артыкул, апублікаваны сёння ў расейскай газеце «Ведомости».

Палітычнае жыццё кубінскага лідэра Фідэля Кастра ўсё не сканчаецца і не сканчаецца, а як хочацца хутчэй падвесці вынікі! За 50 гадоў, якія Кастра пратрымаўся ля ўлады, узровень жыцця кубінцаў практычна не змяніўся — і гэта пры тым, што ў большасці краінаў ён вырас у некалькі разоў. Адзін з тых сакрэтаў, які хацелася б раскрыць, выглядае так: як можна захоўваць уладу ў маленькай і слабой у ваенных адносінах краіне, выкарыстоўваючы энергію нашмат мацнейшых дзяржаваў? Гісторыя Фідэля, не выключана, дапаможа зразумець паводзіны беларускага кіраўніка Аляксандра Лукашэнкі, які ў апошні час распачаў цэлы шэраг крокаў насуперак дзеючаму расейскаму кіраўніцтву.

Усе ведаюць, што з пачатку 1960-х і да канца 1980-х Куба карысталася сяброўствам і матэрыяльнай падтрымкай Расеі. Аднак цікава, што праўленне Фідэля пачыналася зусім з іншага сяброўства. Захапіўшы ўладу пасля звяржэння ўрада Батысты, новаспечаны прэм'ер адправіўся з працяглым візітам у Амерыку, наладжваць стасункі. Не атрымалася — цяжка адначасова абапірацца на рэвалюцыйную бядноту і абараняць правы буйных уласнікаў (гэтага патрабавалася Амерыцы). Фідэль, асцерагаючыся — не без падставаў — амерыканскага ўмяшання ў барацьбу за ўладу на Кубе, кінуўся па дапамогу да праціўніка па халоднай вайне.

Усе ведаюць гісторыю драматычнага супрацьстаяння дзвюх ваенных звышдзяржаваў падчас Карыбскага крызісу. Карацей кажучы, СССР паставіў ядзерныя ракеты на Кубу, амерыканцы прыстрашылі блакадай востраву і праверкай судоў, якія плывуць туды, Савецкі Саюз прыбраў ракеты ў абмен на вывад амерыканскіх базаў з Турцыі і Італіі і, як відаць, гарантыі бяспекі для кубінскага ўрада. Нічыя? Так, калі не лічыць чалавека, які атрымаў буйны выйгрыш за чужы рахунак. Што атрымала Расея за доўгія гады падтрымкі сацыялістычнай Кубы — незразумела. Фідэль атрымаў магчымасць кансалідаваць і ўтрымліваць уладу пры бяздарнай унутранай і нахабнай знешняй палітыцы (краіна — адзін з галоўных эканамічных правалаў ХХ стагоддзя служыла крыніцай «ідэяў» для іншых).

Гісторыя Фідэля — не проста прыватны выпадак. Як пішуць «Ведомости», ХХ стагоддзе ведае нямала прыкладаў, калі мясцовы царок ці сацыялістычны лідэр умацоўваў сваю ўладу, кормячыся з дзвюх рук. Для Расеі гэта ўрок адносна Лукашэнкі: апірышча на стасункі з аўтарытарным, а не дэмакратычна абраным лідэрам можа прынесці нейкія кароткатэрміновыя выгоды, але робіць вялікія краіны закладнікамі маніпуляцыяў з боку гэтага лідэра. Спробы вялікіх краінаў ціснуць на такога дзеяча з дапамогай эканамічных рычагоў прыводзяць хіба што да зніжэння ўзроўня жыцця насельніцтва і ўмацавання яго ўлады. Вось калі б Лукашэнка адказваў перад выбарцамі ці яго ўлада была б абмежаваная апазіцыйным парламентам, у яго было б нашмат менш магчымасцяў для маніпуляцыяў знешняй палітыкай.

Ды і наогул — Расея занадта мала вучыцца на памылках, дапушчаных ЗША ў Лацінскай Амерыцы за апошнія два стагоддзі. Можна вучыцца лепш, адзначаюць «Ведомости».

Напісаць каментар 37

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках