15 лiстапада 2024, Пятніца, 21:37
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Мытня абяцае ўскладніць жыццё чаўнаковаму бізнэсу

16

Увозіць тавары працяглага карыстання прыйдзецца па новых правілах.

Дзяржаўны мытны камітэт нагадаў беларускім грамадзянам пра тое, што пасля далучэння Беларусі да Мытнага саюза РФ і Казахстана на беларускай мяжы з трэцімі краінамі пачала дзейнічаць сістэма кіравання імпартнымі рызыкамі, вызначаная артыкулам 3 Пагадненні аб парадку перасоўвання фізічнымі асобамі тавараў для асабістага карыстання праз мытную мяжу мытнага саюза, паведамляе АФН.

Такім чынам, рашэнне пра тое, ці ўвозіць фізічная асоба на мытную тэрыторыю тройкі тавары працяглага карыстання (тэлевізары, халадзільнікі, пральныя машыны і да т.п.) для асабістага карыстання ці далейшага продажу, будуць прымаць службовыя асобы мытных органаў.

Рашэнне будзе прымацца з улікам наступных крытэраў: пісьмовая (дэкларацыя) ці вусная заява фізасобы аб таварах, якія ўвозяцца, характар і колькасць адзінак тавара, якія ўвозяцца, а таксама частата перасячэння фізічнай асобы і (ці) перасоўвання ёй тавараў праз мытную мяжу.

Напісаць каментар 16

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках