16 лiстапада 2024, Субота, 11:23
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Рассельгаснагляд узмоцніць кантроль за прадукцыяй трох беларускіх прадпрыемстваў

Гаворка ідзе пра ААТ «Рагачоўскі малочнакансервавы камбінат», ААТ «Пружанскі малочны камбінат» і ААТ «Любанскі сыраробчы завод».

Рассельгаснагляд адмяніў раней уведзеныя абмежаванні на пастаўку прадукцыі з гэтых прадпрыемстваў. Адначасова са зняццём забароны ведамства мае намер узмацніць кантроль за прадукцыяй пазначаных прадпрыемстваў, якая паступае ў Расейскую Федэрацыю, паведамляе АФН.

Як паведамлялася, абмежаванні на пастаўку ў РФ жывёлагадоўчай прадукцыі гэтых прадпрыемстваў былі ўведзеныя з 26 траўня 2010 года «у сувязі з выяўленнем у ёй забароненых і шкодных рэчываў».

Напісаць каментар

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках