29 снежня 2024, Нядзеля, 10:23
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Наведванне інтэрнэт-кавярняў скарацілася на 40 адсоткаў

12

Пра гэта паведамляюць уладальнікі інтэрнэт-кавярняў.

Намеснік дырэктара адной з менскіх інтэрнэт-кавярняў прасіў «Нашу Ніву» не паказваць назвы яго ўстановы, таму што супрацоўнікі наогул пабойваюцца даваць каментары адносна вядомага ўказу №60.

- Справа ў тым, што ліпень і жнівень наогул месяцы не паказальныя - наведванняў мала. Але ўсё роўна, «дзякуючы» новаму ўказу аб інтэрнэце наведвальнікаў стала адсоткаў на 40 менш. І не таму, што людзі лазяць па забароненых сайтах - такія наведвальнікі калі і ёсць, то іх менш за дзесятую частку працэнта ад агульнай колькасці, - заявілі газеце ў інтэрнэт-кавярні.

А вось дакументы людзі з сабой не носяць - гэта факт. Да таго ж, у кожнага другога інтэрнэт ёсць у тэлефоне.

Як сведчаць супрацоўнікі такіх устаноў, невялікія інтэрнэт-кавярні неўзабаве могуць наогул знікнуць.

Напісаць каментар 12

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках