15 лiстапада 2024, Пятніца, 1:19
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Дэпутат Дзярждумы РФ: «Упершыню ў гісторыі Расея можа не прызнаць выбары ў Беларусі»

63

Гэта стане вялікім ударам па рэжыме Лукашэнкі, мяркуюць расейскія эксперты.

Паводле дадзеных сацапытання Baltic Surveys, забароненыя да паказу ў Беларусі фільмы НТВ паглядзеў кожны сёмы беларус, ведае пра іх змест кожны трэці. Гэта дае шанцы на тое, што падтрымка апазыцыі на выбарах будзе істотна вышэйшай за наяўныя цяпер 25-30%, піша расейская газета «Ведомости».

Перад выбарамі 2006 года Аляксандр Лукашэнка быў некалькі разоў прыняты прэзідэнтам Уладзімірам Пуціным, узнагароджаны ордэнам Дружбы патрыярхам Алексіем, а за два тыдні да выбараў у Менску пабываў прэм'ер Міхаіл Фрадкоў, які перадаў «вітанне ад Пуціна». Зараз такой падтрымкі няма, расейскія ўлады паказалі, што стаміліся ад Лукашэнкі, кажа Аляксандр Фадзееў, загадчык аддзелам Беларусі Інстытута краін СНД.

Пазіцыя Расеі можа мабілізаваць несістэмную апазіцыю, тых, хто і так незадаволены эканамічнай палітыкай Лукашэнкі, гаворыць эксперт.

Як павядзе сябе Крэмль у дачыненні да беларускіх выбараў, вырашыць зыход канфлікту з Лукашэнкам: калі ён будзе развівацца - Расея, вядома, не стане напрамую ўмешвацца і падтрымліваць апазіцыю, але ўпершыню ў гісторыі можа не прызнаць вынікі галасавання, прагназуе дэпутат Дзярждумы ад партыі «Единая Россия» Сяргей Маркаў.

Расея можа проста звярнуць увагу на няпоўную адпаведнасць галасавання дэмакратычным нормам, гэта ўжо стане вялікім ударам па Лукашэнку, мяркуе Фадзееў.

Напісаць каментар 63

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках