15 лiстапада 2024, Пятніца, 15:29
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

МЗС Беларусі: Расея ўзмацніла жорсткасць кантролю на мяжы

15

Беларускія ўлады абвінавацілі кіраўніцтва РФ у парушэнні Мытнага кодэксу Мытнага саюза.

Падставай для прэтэнзіі паслужыла «ўзмацненне жорсткасці кантролю на межах з Беларуссю і Казахстанам» з расейскага боку, заявіў намеснік міністра замежных спраў Беларусі Андрэй Еўдачэнка у інтэрв'ю Прайм-ТАСС.

Паводле яго словаў, пасля ўступлення ў сілу Мытнага кодэксу «расейскі бок адначасова кіраваўся гэтым дакументам і сваімі ўнутранымі рэгламентамі, якія ў пэўнай ступені супярэчылі Мытнаму кодэксу».

«У прыватнасці, пры немагчымасці вызначэння статусу тавараў, што ўвозяцца на тэрыторыю Расеі з Беларусі, расейскія мытныя органы не прызнаюць іх таварамі Мытнага саюза, ужываючы меры мытнага рэгулявання, устаноўленыя ў адпаведнасці са сваімі ўнутранымі інструкцыямі. Казахстанскі бок адзначае, што расейскія мытнікі патрабуюць паўторнай выплаты мытнай пошліны, калі заяўнік не можа пацвердзіць паходжанне тавара», - растлумачыў Еўдачэнка сутнасць прэтэнзіі.

Ён паведаміў, што дадзенае пытанне па ініцыятыве беларускага боку было вынесенае на абмеркаванне Камісіі Мытнага саюза 17 жніўня.

«Мы дэталёва разгледзелі гэтае пытанне. Першым віцэ-прэм'ерам РФ Ігарам Шувалавым на Камісію быў выкліканы кіраўнік ФМС Андрэй Бялянінаў, з якім дадзенае пытанне было дэталёва разабранае. У выніку непасрэдна ў рамках пасяджэння Камісіі быў падрыхтаваны ўзгоднены дакумент, які абавязвае мытнікаў у поўным аб'ёме выконваць Мытны кодэкс Мытнага саюза», - распавёў намеснік міністра. - «Увечары таго ж дня на расейскія рэгіянальныя мытні паступіў дырэктыўны ліст Бялянінава, у якім змяшчалася патрабаванне прывесці ўсё ў адпаведнасць з падпісанымі дакументамі».

«На расейска-беларускай мяжы былі зробленыя пэўныя карэкціроўкі, але па-ранейшаму асобныя элементы неадпаведнасці Мытнаму кодэксу маюць месца», - дадаў Еўдачэнка.

Як адзначае АФН, ключавая фраза ў каментарах беларускага намесніка міністра - «немагчымасць усталявання статусу тавараў» або больш зразумелай мовай «вызначэнне краіны паходжання тавару». Гэта значыць калі беларускі экспарцёр не можа дакументальна паказаць, у якой краіне выраблены перамяшчальны тавар, тады яму прыйдзецца везці тавар назад або праходзіць працэдуру растаможкі ў Расеі.

З улікам ўзроўню сусветнага гандлю і дзейнага ў Беларусі заканадаўства, такі тавар (з незразумелым статусам) можна ўмоўна падзяліць на 3 катэгорыі.

Першая - кантрабандны ўвоз на тэрыторыю Беларусі з 3-х краін. У выпадку легальнага імпарту тавара ў Беларусь з любой краіны свету паходжанне тавару ўсталёўваецца беларускімі мытнымі органамі на падставе поўнага пакета суправаджальных дакументаў. Выключэнне складаюць выпадкі чалавечага фактару - забыліся пакласці дакументы, пазначыць краіну паходжання і г.д., але такія праблемы як правіла вельмі хутка вырашаюцца.

Другая - саматужныя ўмовы вытворчасці на тэрыторыі Беларусі. Перамяшчальны тавар быў выраблены на падпольнай вытворчасці і адпаведна не мае неабходных дакументаў, асобныя з якіх не так ужо проста падрабіць.

Трэцяя - перамяшчальны на тэрыторыю Расеі тавар быў завезены ў Беларусь прыватнымі асобамі і індывідуальнымі прадпрымальнікамі з трэціх краін (Кітай, Украіна), дзе набываўся за наяўныя сродкі на буйных рынках, якія гандлююць вырабамі сумнеўнай якасці, і пры ўвозе на тэрыторыю Беларусі не праходзіў працэдуру растаможкі.

Напісаць каментар 15

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках