26 снежня 2024, Чацвер, 22:31
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Мядзведзеў выкрыў Лукашэнку ў невыкананні абяцання

43
Мядзведзеў выкрыў Лукашэнку ў невыкананні абяцання

Крэмль не прымушае нікога прызнаваць Паўднёвую Асецію і Абхазію, але абяцаць навошта? - заявіў прэзідэнт РФ у Сочы.

Аляксандр Лукашэнка не выканаў свайго абяцання зрабіць усё магчымае для прызнання незалежнасці Абхазіі і Паўднёвай Асеціі. Пра гэта заявіў прэзідэнт Расеі Дзмітры Мядзведзеў у Сочы, размаўляючы з расейскімі журналістамі, перадае радыё «Маяк».

«Аляксандр Рыгоравіч публічна паабяцаў на саміце АДКБ прыкласці усе высілкі для прызнання незалежнасці дзвюх закаўказскіх рэспублікаў, але так і не выканаў на працягу двух гадоў свайго абяцання», - сказаў расейскі лідэр. Пры гэтым, ён падкрэсліў, што Крэмль не ставіць перад сваімі саюзнікамі-партнёрамі задачу прызнання Абхазіі і Паўднёвай Асеціі.

Больш за год таму Абхазія і Паўднёвая Асеція звярнуліся з просьбай да беларускага «парламента» аб прызнанні незалежнасці. На гэты момант Паўднёвую Асецію і Абхазію прызналі толькі Расея, Венесуэла, Нікарагуа і карлікавая рэспубліка Наўру. Астатнія краіны лічаць Абхазію і Паўднёвую Асецію часткай Грузіі.

Пра тое, што Беларусь прызнае незалежнасць Абхазіі і Паўднёвай Асеціі, Лукашэнка заявіў яшчэ ў верасні пазамінулага года. Аднак шматлікія незалежныя эксперты ацанілі гэтую заяву як гульню з Еўразвязам для атрымання крэдытаў.

У сакавіку 2009 года падчас сустрэчы з Сяргеем Багапшам Аляксандр Лукашэнка заявіў:

«Мы з прэзідэнтам Расеі ўжо абмяркоўвалі праблемы, якія тут, у гэтым рэгіёне, ёсць з пункту гледжання эканомікі і датычаць Беларусі. Тэмаў для размовы шмат, і перш за ўсё гаспадарчыя. Бо пасля здабыцця незалежнасці заўсёды справаў дадаецца. Мы будзем радыя, што з удзелам Беларусі атрымаецца вырашыць больш праблемаў, якія існуюць у гэтым рэгіёне».

У жніўні 2009 года падчас паездкі ў Сочы Лукашэнка зноў сустракаўся з лідэрамі непрызнаных каўказскіх рэспублікаў. На ўказанне беларускага кіраўніка ў лістападзе Абхазію і Паўднёвую Асецію наведалі дэпутаты «палаты прадстаўнікоў».

Нядаўна на злосць Маскве на Беларускім тэлебачанні было паказанае інтэрв'ю з прэзідэнтам Грузіі Міхаілам Саакашвілі. Расейскае тэлебачанне напярэдадні паказала выкрывальны фільм пра беларускага дыктатара «Хросны Бацька».

Напісаць каментар 43

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках