17 лiстапада 2024, Нядзеля, 2:23
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Славакія абмяжуе кантакты з лукашэнкаўскай Беларуссю

8
Славакія абмяжуе кантакты з лукашэнкаўскай Беларуссю

Вядомы славацкі палітык Мікулаш Дзурында, які нядаўна ўзначаліў МЗС, агучыў галоўныя мэты і прынцыпы знешняй палітыкі сваёй краіны.

Па словах міністра, знешняя палітыка краіны будзе будавацца на прынцыпах адкрытасці і будзе падкантрольная грамадству. У аснову знешнепалітычнай дзейнасці Славакіі будуць закладзеныя такія традыцыйныя еўрапейскія каштоўнасці як права на жыццё, асабістую свабоду і павагу чалавечай годнасці, паведамляе «Радыё Свабода».

З гэтай прычыны, Славакія ў хуткім часе абмяжуе кантакты з краінамі, дзе маюць месца грубыя парушэнні правоў чалавека і яго асабістых свабодаў. У якасці прыкладу Мікулаш Дзурында прывёў такія краіны як Беларусь і Куба.

«З аднаго боку мы надаём вялікае значэнне эканамічным інтарэсам, аднак з іншага боку, мы не павінны забываць фундаментальныя прынцыпы і каштоўнасці», - заявіў кіраўнік МЗС Славакіі.

Адначасова Славакія будзе ўсяляк падтрымліваць праекты, накіраваныя на еўрапейскую інтэграцыю і мадэрнізацыю Украіны.

У часы знаходжання Мікулаша Дзурынды на пасадзе прэм'ер-міністра (1998-2006) і выканаўцы абавязкаў прэзідэнта (1998-1999) Славакія стала чальцом ЕЗ і НАТА.

Напісаць каментар 8

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках