15 лiстапада 2024, Пятніца, 20:26
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

«Беларуськалій» рыхтуюць да продажу

8

Рэспубліканскае ўнітарнае прадпрыемства «ВА «Беларуськалій» ператворанае ў ААТ.

100% акцыяў ААТ належаць дзяржаве, статутны фонд склаў каля 6 трлн. рублёў, паведамілі БелаПАН у Дзяржаўным камітэце па маёмасці.

«Беларуськалій» уключаны ў план прыватызацыі на 2010 год. Як заявіў журналістам 4 жніўня першы віцэ-прэм'ер Уладзімір Сямашка, Беларусь не будзе спяшацца з продажам гэтага прадпрыемства. «Што да продажу пэўнага пакета акцыяў, дык гэта магчыма», — дадаў ён.

Па словах Сямашкі, ужо ёсць шмат ахвотнікаў на набыццё «Беларуськалія». Але «зараз не самы ўдалы момант для продажу», лічыць першы віцэ-прэм'ер. «Беларуськалій», патлумачыў ён, — прадпрыемства, якое паспяхова працуе і якое за кошт сваёй дзейнасці і ўласнага прыбытку рэалізуе інвестыцыйныя праекты.

Раней, у канцы чэрвеня, Уладзімір Сямашка заяўляў пра гатоўнасць Беларусі прадаць каля 20% акцыяў «Беларуськалія» за 6—7 млрд. даляраў.

4 траўня Аляксандр Лукашэнка ў інтэрв'ю агенцтву Рэйтар заявіў, што не выключае продажу «Беларуськалія». «Калі будзе добры кошт за акцыі, мы паглядзім, колькі адсоткаў акцыяў прадаць. Але кантрольны пакет пакуль застанецца ў Беларусі», — заявіў Лукашэнка.

Напісаць каментар 8

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках