17 лiстапада 2024, Нядзеля, 0:32
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

«Foreign Policy»: У беларускага дыктатара няма сяброў

18
«Foreign Policy»: У беларускага дыктатара няма сяброў

Добра мець сябрукоў у Венесуэле і Іране, але ў Чавеса і Ахмадзінежада ёсць свае эканомікі, які аганізуюць.

Пра гэта піша аўтарытэтны амерыканскі часопіс «Foreign Policy».

Самым відавочным сведчаннем таго, што старонка Аляксандра Лукашэнкі ў MySpace гэта фальшыўка, з'яўляецца сцвярджэнне пра тое, што ў яго там 315 сяброў. У беларускага кіраўніка няма сяброў – прынамсі, тых, хто можа яму дапамагчы захаваць свае палітычныя пазіцыі. Добра мець сябрукоў у Венесуэле і Іране, але ў Уга Чавеса і Махмуда Ахмадзінежада ёсць свае эканомікі, якія аганізуюць і якія трэба ратаваць. Таму Беларусь можа стаць апошняй савецкай рэспублікай, якой пагражае эканамічная і палітычная бура.

Прыкладна праз шэсць месяцаў у Беларусі адбудуцца выбары, і не трэба быць прарокам і чарадзеем, каб сказаць, хто на іх «пераможа». Лукашэнка кантралюе ўсе рычагі ўлады. Відаць, яму не было патрэбы падтасоўваць выбары ў 2006 годзе, але ён усё адно гэта зрабіў. Гэтым разам дадатковы штуршок для яго больш важны, і хутчэй за ўсё, ён ізноў зоймецца падманам. У 2006 годзе падтасаваныя вынікі выклікалі магутныя пратэсты ў грамадстве, і ўлады ў Менску дзе-нідзе ўжывалі сілу. На гэты раз сітуацыя будзе горш, а адзіны каштоўны саюзнік Лукашэнкі Масква наўрад ці кіне яму выратавальны круг.

Насамрэч, расейскім уладам Лукашэнка надакучыў, таму што яны лічаць яго няўдзячным нахлебнікам. Беларускі кіраўнік набірае палітычныя балы ў сябе ў краіне, выступаючы з крытыкай у адрас Масквы. Беларусь дала прытулак зрынутаму кіргізскаму лідэру Бакіеву – яшчэ аднаму самаўладнаму прэзідэнту, які настроіў супраць сябе суседнюю Расею. Лукашэнка ў якасці ўмовы для стварэння Мытнага саюза з Расеяй і Казахстанам патрабуе паставак таннай расейскай нафты і газу.

Беларуская эканоміка вельмі прыступная. Эканамічны спад у буйных гандлёвых партнёраў у Еўропе і на постсавецкай прасторы затармазіў рост краіны. У цяперашні час дэфіцыт плацёжнага балансу ў Беларусі складае 13 адсоткаў ВУП. Да гэтага дадаецца рост выдаткаў на энергарэсурсы, паколькі расейская дзяржаўная газавая манаполія «Газпрам» падштурхоўвае Беларусь усё бліжэй да рынкавых коштаў на газ.

У перад пачаткам выбараў урад Лукашэнкі хутчэй за ўсё не пойдзе на скарачэнне дзяржаўных выдаткаў. Ён зусім правільна задаецца пытаннем пра тое, як доўга ў яго атрымаецца захаваць сваю папулярнасць, калі будуць скарочаныя датацыі на набыццё паліва спажыўцамі, калі будуць замарожаныя зарплаты, спынены рост пенсіяў і спыненыя дзяржаўныя асігнаванні на абарону занятасці.

У адказ на сфальсіфікаваныя выбары 2006 года і задушэнне дэманстрацыяў, якія прайшлі затым, Злучаныя Штаты і ЕЗ увялі супраць Беларусі санкцыі. Ёсць падставы меркаваць, што яны зробяць гэта зноў, калі Лукашэнка звернецца да сваіх старых трукаў.

Масква не будзе ліць слёзаў з-за таго, што Лукашэнка патрапіў у такое цяжкое становішча. Расейскія сродкі масавай інфармацыі ў апошні час распачалі супраць беларускага кіраўніка маштабны наступ, малюючы яго агідным і самаўлюбёным бандытам. Прэм'ер-міністр Пуцін нават не хавае сваёй да яго пагарды.

У Масквы больш за ўсіх магчымасцяў для таго, каб прымусіць Лукашэнку сур'ёзна пахвалявацца. Калі яго стасункі з Крамлём пагоршыліся, Расея рэзка скараціла датацыі, дзякуючы якім беларуская нафтаперапрацоўчая прамысловасць – ды і ўся эканоміка - трымалася на плаву. Сёлета Расея ў поўным аб'ёме ўвяла экспартныя пошліны на нафту, якая пастаўляецца, і прыстрашыла ў будучым годзе ўсталяваць кошты на газ у прывязцы да нафтавых коштаў. Калі Расея скараціла пастаўкі газу на 60 адсоткаў, Беларусь пайшла на абвастрэнне, выступіўшы з пагрозай перакласці свае праблемы на плечы Еўропы. Расея на чвэрць забяспечвае запатрабаванні Еўразвяза ў прыродным газе, і дваццаць адсоткаў гэтых паставак ідзе па трубаправодах праз тэрыторыю Беларусі. На расейцаў пагрозы Лукашэнкі не зрабілі ніякага ўражання, паколькі яны могуць проста перанакіраваць гэта газ, падаючы яго ў Еўропу праз Украіну. У выніку бакі дасягнулі кампрамісу на ўмовах Масквы.

Кантракты паміж Расеяй і Беларуссю на пастаўку і транзіт энергарэсурсаў павінны быць перазаключаныя да канца года. Цалкам верагодна, што з-за іх ўзнікне бойка, а Беларусь сутыкнецца з новымі перабоямі ў пастаўках і нашкодзіць гандлёвым стасункам у іншых галінах. Гэта можа выклікаць хаос і замяшанне ва ўсёй беларускай эканоміцы – і адбудзецца гэта пасярод зімы і пасярод перадвыбарчай кампаніі.

Калі Расея сапраўды захоча пакараць беларускага кіраўніка, яна можа адмовіцца прызнаваць вынікі выбараў. На такія скрайнія меры Масква наўрад ці пойдзе. Але Беларусь цалкам можа стаць чарговай постсавецкай дзяржавай, якую ў бліжэйшыя месяцы чакаюць хваляванні.

Напісаць каментар 18

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках