16 лiстапада 2024, Субота, 17:42
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Associated Press: Беларусь прадала Ірану ракеты для ЗРК С-300

17

Іран атрымаў 4 ракеты для зенітна-ракетных комплексаў С-300, нягледзячы на адмову Расеі паставіць гэтыя сістэмы ў межах кантракту.

Пра гэта паведамляе Associated Press са спасылкай на іранскае агенцтва FARS.

Паводле дадзеных агенцтва, дзве ракеты для ЗРК С-300 Ісламская рэспубліка набыла ў Беларусі, яшчэ дзве паступілі з трэцяй краіны, якая ў паведамленні агенцтва не называецца.

У межах расейска-іранскага кантракту Расея павінна паставіць Ірану пяць дывізіёнаў ЗРК С-300 ПМУ-1 «Фаварыт» на суму ў 800 мільёнаў даляраў, аднак выкананне гэтага кантракту замарожанае. У 2009 годзе Расея не здолела паставіць замоўленыя комплексы «з тэхнічных прычынаў», а ў чэрвені 2010 года ААН, ЗША і Ізраіль увялі ў дачыненні да Ірана санкцыі, якія забараняюць пастаўку гэтай краіне шырокай наменклатуры ўзбраенняў, уключаючы ракетную тэхніку.

Заходнія краіны выступалі супраць продажу Тэгерану расейскага зенітна-ракетнага комплексу, паколькі асцерагаліся, што ўзмацненне СПА можа стымуляваць агрэсіўныя планы гэтай дзяржавы.

Напісаць каментар 17

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках