14 лiстапада 2024, Чацвер, 5:58
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

МНС Беларусі ўсёткі дапаможа суседзям у тушэнні пажараў

38

Міністэрства па надзвычайных сітуацыях Беларусі прыступіла да фармавання зборнага атрада для аказання дапамогі Расеі ў тушэнні пажараў.

Пра гэта паведамілі агенцтву «Інтэрфакс» у сераду ў МНС.

«Распачатае фармаванне свабоднага атрада для аказання дапамогі Расеі. Магчыма, для дапамогі ў тушэнні пажараў будзе накіраваны верталёт МІ-26 беларускага МНС», - паведамілі ў міністэрстве.

«Удаклданяецца рэгіён, куды ён будзе накіраваны», удакладнілі ў МНС.

У цяперашні час ідзе ўдакладненне аб'ёмаў дапамогі, якую Беларусь акажа Расеі пры тушэнні пажараў і ліквідацыі іх наступстваў, сказалі суразмоўцы агенцтва.

Як раней паведамляў сайт charter97.org, Украіна, што таксама мяжуе з Расеяй, даўно прапанавала краіне дапамогу ў тушэнні пажараў, якія сталі сапраўдным бедствам. Беларускія ўлады ўвесь гэты час захоўвалі маўчанне.

Напісаць каментар 38

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках