16 лiстапада 2024, Субота, 2:53
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Сямашка прызнаў, што будаўніцтва АЭС пад пытаннем

27

Беларусь пакуль не плануе ствараць з Расеяй сумеснае прадпрыемства па збыце электраэнергіі будучай АЭС, заявіў першы віцэ-прэм'ер Уладзімір Сямашко 4 жніўня.

На мінулым тыдні шэраг СМІ паведамілі, што Расея адмаўляецца падпісваць міжурадавае пагадненне аб будаўніцтве АЭС да стварэння СП, якое зоймецца продажам электраэнергіі будучай станцыі. Расейскі бок нібыта настойвае на сваёй долі ў СП у памеры не менш за 50%, паведаміла ананімная крыніца ў беларускіх дзяржорганах. Паводле яе словаў, такім чынам Масква разлічвае атрымліваць прынамсі 50% даходаў ад збыту электраэнергіі, якую будзе выпрацоўваць беларуская АЭС у выпадку яе будаўніцтва за кошт расейскага крэдыту, перадае БелаПАН.

Сямашка пацвердзіў, што расейскі бок адной з умоваў падпісання пакета пагадненняў па будаўніцтве АЭС вылучае стварэнне СП па арганізацыі збыту электраэнергіі будучай беларускай АЭС. Разам з тым, падкрэсліў ён, Беларусь «не мяркуе стварэнне СП».

Па словах першага віцэ-прэм'ера, Беларусь разлічвае падпісаць з Расеяй дакументы аб будаўніцтве АЭС не пазней за канец верасня. «Усе дакументы падрыхтаваныя, але ёсць шэраг момантаў, якія патрабуюць дадатковага ўзгаднення. Расея пакуль не ідзе на падпісанне пакетных пагадненняў, таму што ёсць неўрэгуляваныя моманты. Яны не складаныя, і я думаю, што ў жніўні-верасні, магчыма, мы дакументы падпішам», — паведаміў журналістам Сямашка.

Напісаць каментар 27

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках