16 лiстапада 2024, Субота, 0:44
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

«Коммерсант»: Праект будаўніцтва беларускай АЭС развальваецца

15
«Коммерсант»: Праект будаўніцтва беларускай АЭС развальваецца

У стасунках Расеі і Беларусі, якія абвастрыліся ў апошні час, намеціўся новы канфлікт.

Менск афіцыйна адмовіўся ствараць СП з расейскім «Інтэр РАТ» па збыце электраэнергіі з будучай Беларускай АЭС. У выніку падпісанне міжурадавага пагаднення па будаўніцтве самой АЭС і пачатак рэалізацыі праекта адкладаюцца на нявызначаны тэрмін, піша расейская газета «Коммерсант».

Пра тое, што Беларусь адмаўляецца ствараць СП з Расеяй па продажы электраэнергіі з праектаванай Беларускай АЭС (магутнасць 2,4 ГВт), заявіў учора першы віцэ-прэм'ер краіны Уладзімір Сямашка. Ён падкрэсліў, што міжурадавае пагадненне па будаўніцтве атамнай станцыі тым не менш «блізкае да падпісання». Аднак стварэнне СП па збыце было ўнесенае расейскім бокам як абавязковая ўмова заключэння пагаднення. СП павінна было займацца як пастаўкамі энергіі ў Беларусі, так і яе экспартам, у прыватнасці ў Літву, дзе з 2010 года спыніла працу Ігналінская АЭС. Удзельнікам СП з расейскага боку павінна была стаць дзяржаўная «Інтэр РАТ АЭС», чый савет дырэктараў узначальвае віцэ-прэм'ер Ігар Сечын.

У «Расатаме» (будаваць АЭС у Беларусі павінен «Атамбудэкспарт», які уваходзіць у склад дзяржкарпарацыі ) учора не сталі каментаваць заяву Сямашкі. У «Інтэр РАТ» падкрэслілі, што адмова Менска ад СП па збыце «выклікала здзіўленне». Прадстаўнік кампаніі заўважыў, што да апошняга часу Беларусь пагаджалася на стварэнне СП, прычыны змены пазіцыі «Інтэр РАТ» невядомыя. Але зараз «прынцыпова змяняецца ўся канструкцыя дамоўленасцяў», дадаў суразмоўца «Коммерсанта». «Інтэр РАТ» гатовая да новых перамоваў, але назваць магчымы тэрмін падпісання міжурадавага пагаднення ў кампаніі не змаглі. Дату заканэчння працы над дакументам не называюць і ў «Расатаме». «Перамовы па АЭС у Беларусі ідуць вельмі складана»,— пацвердзіў прэс-сакратар прэм'ера РФ Дзмітры Пяскоў, адмовіўшыся ўдакладніць падрабязнасці.

У сакавіку расейска-беларускае СП называлася адным з механізмаў вяртання крэдыту, які Масква збіралася даць Менску на ўзвядзенне АЭС. Памер сродкаў, якія патрабаваліся, па неафіцыйных дадзеных, вар'іраваўся ад €5 млрд (сума, якая прапаноўвалася Расеяй на будаўніцтва самой станцыі) да €9 млрд (разлікі Беларусі, якія ўключалі інфраструктуру і жыллё для будаўнікоў).

Але зараз дзве крыніцы «Коммерсанта», знаёмыя з сітуацыяй, адзначаюць, што СП трэба «Інтэр РАТ» для прасоўвання на рынках Беларусі і Прыбалтыкі. Раней энергакампанія планавала пастаўляць у краіны Балтыі да 6,5 млрд кВт г у год, у Беларусь — да 5,5 млрд кВт г. Але з пачатку года транзіт энергіі праз Беларусь і яе пастаўкі ў краіну спыненыя, што Менск тлумачыць рамонтам ЛЭП. СП па збыце важнае менавіта для «Інтэр РАТ», згаджаецца старэйшы аналітык ІФК «Метраполь» Сяргей Бэйдэн, адзначаючы, што гэта «стратэгічны момант», які дазваляе кантраляваць перацяканні электраэнергіі ў Прыбалтыку, Беларусь і Калінінградскую вобласць.

Але стасункі паміж уладамі дзвюх краінаў у апошні час ускладніліся. Пасля чэрвеньскай газавай вайны Расея і Беларусь распачалі вайну інфармацыйную. У мінулым месяцы тэлеканал НТВ паказаў фільмы «Хросны бацька» і «Хросны бацька-2», з якіх вынікала, што ў знікненнях і палітычных забойствах у Беларусі вядомых палітыкаў і журналістаў быў зацікаўлены Аляксандр Лукашэнка. А напачатку гэтага тыдня сітуацыю абвастрыў прэзідэнт РФ Дзмітры Мядзведзеў. На сустрэчы з журналістамі ў Сочы ён упершыню адкрыта распавёў пра тое, як Аляксандр Лукашэнка ў 2008 годзе сам узяўся прызнаць незалежнасць Абхазіі і Паўднёвай Асеціі, а потым не стрымаў дадзенага абяцання.

Напісаць каментар 15

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках