12 лiстапада 2024, aўторак, 22:45
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Пах гару ад тарфянікаў, якія палыхаюць у Расеі, дабраўся да Беларусі

5

У шэрагу раёнаў Гомельскай і Віцебскай абласцей, якія мяжуюць з Расеяй, пачаў адчувацца пах гару.

Пах выкліканы гарэннем тарфянікаў і лясоў на тэрыторыі суседняй дзяржавы.

«Пагрозы таго, што на тэрыторыю суседняга з Расеяй Добрушскага раёна, перакінуцца тарфяныя пажары, пакуль няма, але жыхары раёна пачалі адчуваць пах гару», - паведамілі «Інтэрфакс-Захад» у чацвер у Гомельскім абласным ўпраўленні па надзвычайных сітуацыях.

«Сітуацыя з тарфянымі і ляснымі пажарамі ў Гомельскай вобласці, у тым ліку і ў прымежных раёнах, спакойная. За мінулыя суткі на тэрыторыі рэгіёна зарэгістравана 10 прыродных пажараў, з якіх 1 тарфяны. Усе пажары ліквідаваныя», - паведамілі ва ўпраўленні.

Там нагадалі, што падраздзяленні выратавальнікаў упраўлення МНС па Гомельскай вобласці пераведзеныя на ўзмоцнены варыянт нясення службы, у рэгіёне забароненае наведванне лясоў, рэгулярна праводзіцца маніторынг сітуацыі па пажарах з паветра.

Пах гару і дыму адчуваецца і ў Лёзненскім раёне Віцебскай вобласці, які мяжуе са Смаленскай вобласцю Расеі, дзе з некалькі кіламетраў ад беларускай мяжы ўзнік лясны пажар.

Як паведамілі ў Віцебскім абласным лесагаспадарчым аб'яднанні, у сувязі з пажарам на тэрыторыі сумежнай дзяржавы, у лёзненскіх лясах узмоцнены супрацьпажарны кантроль.

Напісаць каментар 5

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках