16 лiстапада 2024, Субота, 1:27
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Удзельнікаў акцыі ў Дзень Незалежнасці аштрафавалі

5

Працэсы над палітычнымі актывістамі прайшлі 5 жніўня ў судзе Савецкага раёна Менска.

Старшыня аргкамітэта па стварэнні руху салідарнасці «Разам» Вячаслаў Сіўчык, а таксама моладзевыя актывісты Мікалай Дземідзенка, Андрэй Кім і Кацярына Давыдзік былі прызнаны вінаватымі па арт. 17.1 Кодэкса аб адміністрацыйных правапарушэннях (дробнае хуліганства), паведамляе БелаПАН.

Дземідзенка і Давыдзік атрымалі штрафы ў тры базавыя велічыні (105 тыс. рублёў). На Сіўчыка і Кіма накладзеныя штрафы ў 10 базавых велічыняў (350 тыс. рублёў).

27 ліпеня актывісты апазіцыі мелі намер ускласці кветкі да помнікаў Якубу Коласу, Янку Купалу і Максіму Багдановічу, а таксама прачытаць вершы паэтаў каля іх статуяў. На плошчы Я.Коласа, дзе распачалася акцыя, сабралася каля 30 чалавек. Пасля таго, як удзельнікі ўсклалі кветкі да помніка, да іх падышлі пяць супрацоўнікаў міліцыі і папярэдзілі аб адказнасці за правядзенне несанкцыянаванага мерапрыемства. Праз некаторы час з ужываннем сілы былі затрыманыя Сіўчык, Дземідзенка, Кім і Давыдзік.

Фота - «Радыё Свабода»

Напісаць каментар 5

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках