9 лiстапада 2024, Субота, 5:12
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Анатоль Лябедзька: «У нас ёсць шанец»

3

Лідэр Аб'яднанай грамадзянскай партыі пракаментаваў зварот апазіцыі да Рады Бяспекі ААН.

Беларускія дэмакраты заклікалі Савет бяспекі ААН разгледзець праблему зніклых лідэраў апазіцыі і грамадскіх дзеячаў Беларусі і забяспечыць міжнароднае расследаванне лёсаў зніклых.

«Для нас будзе перамогай сам факт абмеркавання гэтага пытання ў Радзе Бяспекі ААН. Хутчэй за ўсё, прыняць рашэнне, як па Ліване, будзе цяжка, і галоўнай праблемай тут будзе не Расея, а Кітай, які зараз мае асабліва сяброўскія стасункі з Лукашэнкам. Але ўсё цячэ, усё змяняецца. Палітыка ў Расеі сёння даволі дынамічная, і каб не страціць канчаткова Беларусь, уладам РФ трэба змяніць стасункі з нашай краінай. Нельга падтрымліваць мінулае, заўчарашні дзень. Трэба арыентавацца на грамадзянаў, а не на аднаго палітыка. Шанец, што Савет бяспекі ААН прыме наш зварот, ёсць. Лукашэнка страціў манаполію на беларуска-расейскія стасункі», - заявіў Анатоль Лябедзька ў інтэрв'ю сайту charter97.org.

Напісаць каментар 3

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках