16 лiстапада 2024, Субота, 11:30
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

З-за ўрагану абясточаныя тысячы населеных пунктаў, загінуў чалавек (Фота)

8

Больш за 2 тысячы населеных пунктаў па ўсёй Беларусі былі абясточаныя ў выніку моцнага ветру ў нядзелю.

Пра гэта паведамілі агенцтву «Інтэрфакс-Захад» у панядзелак у міністэрстве па надзвычайных сітуацыях Беларусі.

«Моцны вецер у мінулую нядзелю абясточыў больш за 2 тысячы населеных пунктаў. Па стане на раніцу 9 жніўня, застаюцца абясточанымі больш за 1250 населеных пунктаў», - паведамілі ў МНС.

Там таксама паінфармавалі, што, акрамя гэтага, ад ветру ў мінулую нядзелю пацярпела больш за 240 населеных пунктаў у 22 раёнах рэспублікі. Па словах суразмоўцаў агенцтва, ветрам пашкоджаныя дахі амаль 400 жылых дамоў, 25 будынкаў сацыяльна-побытавага прызначэння, 9 вытворчых будынкаў, больш за 500 сельгаспабудоваў.

«У Бабруйску, у выніку моцнага ветру, дрэва звалілася на машыну, у якой знаходзіўся кіроўца. Загінуў мужчына 1961 года нараджэння», - паведамілі ў МНС.

Парывы ветру ў мінулую нядзелю ў Беларусі дасягалі 24 метраў у секунду, удакладнілі суразмоўцы агенцтва.

Напісаць каментар 8

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках