28 снежня 2024, Субота, 21:39
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Саннікаў сустрэўся з прэзідэнтамі Польшчы і Эстоніі (Фота)

17

Лідэр «Еўрапейскай Беларусі» прыняў удзел у штогадовай Рыжскай канферэнцыі.

Падчас канферэнцыі лідэр грамадзянскай кампаніі «Еўрапейская Беларусь» правёў шэраг сустрэчаў з еўрапейскімі, расейскімі, амерыканскімі палітыкамі, журналістамі, аналітыкамі, грамадскімі дзеячамі, дэпутатамі парламентаў.

Акрамя Саннікава з беларускага боку ў канферэнцыі прынялі ўдзел былы кіраўнік Беларусі Станіслаў Шушкевіч, Надзвычайны і Паўнамоцны Амбасадар Міхаіл Марыніч, заснавальнік фонду «Мы памятаем», жонка выкрадзенага бізнэсмэна Ірына Красоўская.

«Падчас сустрэчаў абмяркоўваліся пытанні аб сітуацыі ў Беларусі напярэдадні прэзідэнцкіх выбараў, адносінах да гэтых выбарах у Еўропе, і перш за ўсё, у суседніх з Беларуссю краінах. Удзельнікі канферэнцыі падыходзілі і выказвалі спачуванні ў сувязі з гібеллю Алега Бябеніна. Шмат якія палітыкі, журналісты, грамадскія дзеячы ведалі яго асабіста і былі шакаваныя навіной пра смерць Алега», -- распавёў Андрэй Саннікаў.

Станіслаў Шушкевіч адзначыў, што польскі бок шукае магчымасць выпрацоўкі адзінага падыходу да беларускага пытання, бо існуе пэўная розніца ў падыходах Прэзідэнта Браніслава Камароўскага і кіраўніка МЗС Радаслава Сікорскага:

«Яго пазыцыя адносна Беларусі мне падабаецца. Ён, у адрозненне ад некаторых іншых палітыкаў, лічыць, што Еўропа павінна быць паслядоўнай. У тым ліку і Польшча ўжо знаходзіцца ў тым стане, калі можа ўздзейнічаць на гэтыя працэсы, не падпарадкоўваць усё кароткатэрміновым мэтам, а думаць стратэгічна. Я зразумеў, што, ўсё ж, галоўным для Еўропы будуць правы чалавека і дэмакратыя. Эканамічнае ўзаемадзеянне ніхто не выключае, але яно не павінна падпарадкоўвацца нейкім прыватным інтарэсам. Я зразумеў, што Прэзідэнт Польшчы не з тых, хто лічаць, што можна перавыхаваць Лукашэнку», -- сказаў у інтэрв'ю «Радыё Рацыя» Станіслаў Шушкевіч.

Андрэй Саннікаў з Прэзідэнтам Польшчы Браніславам Камароўскім

Андрэй Саннікаў з Прэзідэнтам Эстоніі Тоомасам Ільвесам

Андрэй Саннікаў з расейскім сенатарам, Старшынём Камітэта Савета Федэрацыі па міжнародных справах Міхаілам Маргелавым

Прэзідэнт Польшчы Браніслаў Камароўскі і першы кіраўнік незалежнай Беларусі Станіслаў Шушкевіч

Андрэй Саннікаў і намеснік міністра замежных справаў Польшчы Хенрык Літвін

Станіслаў Шушкевіч і дэпутат Еўрапарламента ад Латвіі Інэса Вайдэрэ

Чальцы беларускай дэлегацыі: Андрэй Саннікаў, Станіслаў Шушкевіч, Міхаіл Марыніч, Ірына Красоўская

Напісаць каментар 17

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках