28 снежня 2024, Субота, 8:59
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

«Палатка» унесла ў парадак дня пытанне аб прэзідэнцкіх выбарах

15
«Палатка» унесла ў парадак дня пытанне аб прэзідэнцкіх выбарах

Якая дата выносіцца на абмеркаванне «палатачнікаў», пакуль невядома.

Савет «палаты прадстаўнікоў» 14 верасня ўнёс у парадак дня пытанне аб прызначэнні даты выбараў прэзідэнта Беларусі.

У адпаведнасці з Канстытуцыяй выбары прэзідэнта прызначаюцца «палатай прадстаўнікоў» не пазней, чым за пяць месяцаў, і праводзяцца не пазней, чым за два месяцы да заканчэння тэрміну паўнамоцтваў дзеючага прэзідэнта. Прэзідэнцкія паўнамоцтвы Лукашэнкі сканчаюцца 6 красавіка 2011 года. Такім чынам, апошні тэрмін правядзення прэзідэнцкіх выбараў - 6 лютага 2011 года, а іх прызначэння - 6 лістапада 2010 года, паведамляе БелаПАН

Сёння расейскія СМІ паведамілі, што, паводле звестак іх крыніцы ў адміністрацыі Лукашэнкі, выбары будуць прызначаныя на 19 снежня.

Напісаць каментар 15

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках