16 лiстапада 2024, Субота, 1:49
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Бакіева будуць судзіць завочна

10

Кыргызстан не мае намеру больш прасіць улады Беларусі аб экстрадыцыі былога прэзідэнта Курманбека Бакіева.

Пра гэта заявіў «Інтэрфаксу» ў аўторак віцэ-прэм'ер кіргізскага ўрада Азымбек Бекназараў.

«Запыт у Беларусь аб экстрадыцыі мы больш рабіць не будзем», - сказаў ён.

Бекназараў растлумачыў, што крымінальная справа па абвінавачванні былога прэзідэнта ў перавышэнні службовых паўнамоцтваў і ў масавым забойстве 7 красавіка на цэнтральнай плошчы Бішкека ў бліжэйшы час будзе перададзена ў суд.

«Мы будзем судзіць яго завочна, заканадаўства нам гэта дазваляе», - адзначыў Бекназараў.

Плануецца, што судовыя працэсы над абвінавачанымі па падзеях 7 красавіка ў Бішкеку пачнуцца ў кастрычніку бягучага года, у цяперашні момант крымінальныя справы перададзеныя абвінавачаным, якія знаходзяцца ў рэспубліцы, для азнаямлення.

Паводле словаў Бекназарава, усяго абвінавачванні прад'яўленыя 29 былым дзяржчыноўнікам, у ліку якіх малодшы брат экс-прэзідэнта Жаныбек Бакіеў, старэйшы сын Бакіева Марат, кіраўнік спецслужбы і кіраўнікі падраздзяленняў сакратарыята экс-кіраўніка Кыргызстана.

«Усе, хто знаходзіцца ў Кыргызстане, паўстануць перад судом, тыя, хто пакінуў рэспубліку, будуць асуджаныя завочна», - падкрэсліў Бекназараў.

Ён таксама сказаў, што калі абвінавачаныя па эканамічных злачынствах, у дачыненні якіх абвешчаная амністыя, не прыедуць у Кыргызстан да 1 кастрычніка, крымінальныя справы па здзейсненых імі злачынствах будуць перададзеныя ў суд.

Напісаць каментар 10

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках