8 лiстапада 2024, Пятніца, 20:58
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Белтэлекам «ставіць паўзу» у праекце WiMAX

7

Рашэнне пра тое, ці будзе працягвацца эксплуатацыя ўжо пабудаваных 22 базавых станцыяў, пакуль не прынятае.

РУП «Белтэлекам» вырашыла пакуль паставіць на паўзу праект WiMAX, паведаміў намеснік генеральнага дырэктара па камерцыйных пытаннях «Белтэлекам» Андрэй Сабораў у сераду на прэс-канферэнцыі ў Менску, перадае «Інтэрфакс».

Прычынай такога рашэння, паводле яго словаў, стала тое, што заяўка аператара аб прадастаўленні частотаў для бесправаднога шырокапалоснага доступу ў Інтэрнэт WiMAX ў дыяпазоне 2,5-2,6 ГГц была адхіленая.

Пры гэтым рашэнне пра тое, ці будзе працягвацца эксплуатацыя ўжо пабудаваных 22 базавых станцыяў, пакуль не прынятае.

Раней, каментуючы адмову Дзяржаўнай камісіі па радыёчастотах ў выдачы РУП «Белтэлекам» паласы ў дыяпазоне частотаў 2,5-2,7 ГГц для пабудовы сеткі WiMAX генеральны дырэктар нацыянальнага аператара электрасувязі Канстанцін Цікар, у межах прэс-канферэнцыі, якая праходзіла ў Менску ў ліпені бягучага года, сцвярджаў, што адмова ў выдзяленні частотаў «не мяняе нашых планаў адносна будаўніцтва WiMAX-сеткі».

«Тэхналогія WiMAX у канчатковым выніку канвергуется у тэхналогію LTE. Таму трэба займаць усе нішы, нам нельга выпускаць гэты сегмент рынку, бо тут будзе дастаткова сур'ёзная канкурэнтная барацьба», - тлумачыў К. Цікар.

Намеснік генеральнага дырэктара па камерцыйных пытаннях РУП «Белтэлекам» у сераду на прэс-канферэнцыі пацвердзіў цікавасць аператара да тэхналогіі мабільнай перадачы дадзеных чацвёртага пакалення LTE.

Як паведамлялася раней, РУП «Белтэлекам» у 2010 годзе планаваў рэалізаваць інтэрнэт-доступ па тэхналогіі WiMAX ў прыгарадах Менска, а таксама абласных цэнтрах Беларусі.

Кампанія будзе ў асноўным арыентавацца на ўкараненне гэтай тэхналогіі ў бізнес-зонах і малапавярховых забудовах. Таксама ў планах кампаніі забяспечыць WiMAX-доступам асноўныя аўтадарогі і чыгуначныя магістралі.

Напісаць каментар 7

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках