28 снежня 2024, Субота, 22:15
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Юры Хадыка: «Ёсць шанец, што мы пераможам»

5
Юры Хадыка: «Ёсць шанец, што мы пераможам»

Міжнародная сітуацыя прымушае ўлады Беларусі да пераменаў.

Адзін з заснавальнікаў Партыі Беларускага Народная Фронта, прафесар Юры Хадыка лічыць, што сёння ўсе дэмакратычныя кандыдаты ў прэзідэнты павінны падтрымаць лідэра «Еўрапейскай Беларусі» Андрэя Саннікава і працаваць на карысць краіны.

«Мы зараз перажываем вельмі адказны перыяд. Прэзідэнцкія выбары – гэта адзіная магчымасць памяняць уладу ў Беларусі. Сярод шмат асобаў, якія заявілі аб намеры балатавацца ў прэзідэнты, відавочна вылучаецца Андрэй Саннікаў, бо ён мае досьвед дзяржаўнай працы, веў адказныя перамовы як з заходнімі краінамі, так і з усходнімі. Ён быў адным з трох міністраў, якія першымі пакінулі ўрад Лукашэнкі пасля незаконнага рэферэндума 1996 года, і гэта сведчыць пра яго дэмакрытычныя перакананні і маральныя якасці. Ён засведчыў свае дэмакратычныя погляды, калі стварыў Хартыю’97, арганізаваў Народны універсітэт, які вельмі паспяхова дзейнічаў сем год, і ў гэтага палітыка відавочна высокія інтэлектуальныя здольнасці. Сыходзячы з гэтых меркаванняў, я вырашыў падтрымаць Андрэя Саннікава на гэтых выбарах. Ён забяспечыць развіццё краіны, вяртанне яе ў прававое поле і гарантуе яе незалежнасць, што вельмі важна.

Гэтыя выбары будуць вельмі цяжкімі, безумоўна. Але будзе змаганне, таму што міжнародная сітуацыя прымушае кіраўнікоў Беларусі да пераменаў. Ёсць шанец, што мы пераможам.

Я бы заклікаў іншых кандыдатаў у прэзідэнты аб’яднацца вакол асобы Андрэя. Сярод іх ёсць прыстойныя людзі. Мне шкада, што ідзе асобна прадстаўнік Аб’яднанай грамадзянскай партыі Яраслаў Раманчук і наш вядомы паэт Уладзімір Някляеў. Бо ён паэт, і ў палітычнай, а тым больш дзяржаўнай дзейнасці ніколі не был заўважаны. Калі б яны далучыліся да Саннікава – гэта было б толькі на карысць Беларусі», - заявіў Юры Хадыка ў інтэрв’ю сайту charter97.org.

Калі вы жадаеце ўвайсці ў ініцыятыўную групу Андрэя Саннікава:

Тэлефануйце: +375-29-9465052 ці +375 29 6815 737

Звязвайцеся па скайпе: jauhen

Ці пішыце на электронную пошту: europeanbelarus@gmail.com

Напісаць каментар 5

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках