9 лiстапада 2024, Субота, 5:20
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Паліна Кур'яновіч: «Вельмі хочацца паважаць прэзідэнта сваёй краіны»

20
Паліна Кур'яновіч: «Вельмі хочацца паважаць прэзідэнта сваёй краіны»

Калі любіш сваю краіну, хочацца, каб чалавек, які прадстаўляе Беларусь, выклікаў павагу, а не гідлівасць.

Так лічыць моладзевая актывістка Паліна Кур'яновіч.

«Калі любіш сваю краіну, вельмі хочацца, каб чалавек, які прадстаўляе Беларусь, выклікаў павагу, а не гідлівасць. Увесь свет ведае першых прэзідэнтаў Амерыкі, таму што амерыканцы імі ганарацца, таму што яны зрабілі сваю краіну вядомай і аўтарытэтнай. Кіраўніку краіны не абавязкова ведаць, калі і як прыбіраць бульбу і даіць кароваў. Гэта клопат міністэрства сельскай гаспадаркі. Для прэзідэнта нашмат больш важна дамагчыся нармальных стасункаў з суседзямі, каб яны гэтую бульбу і малако куплялі. Андрэй Саннікаў - дыпламат, які ўжо шмат зрабіў для нашай краіны. На пасадзе прэзідэнта ён зробіць нашмат больш.

Таксама для мяне важна тое, што Андрэй Саннікаў - выхаваны і інтэлігентны чалавек. Я ведаю, што ён не будзе ладзіць трохгадзінных селектарных нарадаў, што ён не будзе ў прамым эфіры называць сваіх міністраў дурнямі, а прадпрымальнікаў - вашывымі блохамі. Нам не прыйдзецца чырванець за яго выказванні і агаворкі. Я ўпэўненая, што буду ганарыцца такім прэзідэнтам, як Андрэй Саннікаў», - заявіла Паліна Кур'яновіч у інтэрв'ю сайту charter97.org.

Калі вы хочаце ўвайсці ў ініцыятыўную групу Андрэя Саннікава:

Тэлефануеце: +375-29-9465052 ці +375 29 6815737

Звязвайцеся па скайпе: jauhen

Ці пішыце на электронную пошту: europeanbelarus@gmail.com

Напісаць каментар 20

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках