8 лiстапада 2024, Пятніца, 23:40
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Лукашэнка павіншаваў Лужкова з днём нараджэння

39

Гэтае віншаванне, у адрозненні ад віншавання Дзмітрыя Мядзведзева, з'явілася ва ўсіх дзяржСМІ.

Аляксандр Лукашэнка павіншаваў мэра Масквы Юрыя Лужкова з днём нараджэння, перадае афіцыйнае агенцтва навін БелТА са спасылкай на прэс-службу беларускага кіраўніка.

«Мяне радуе, што ўсебаковае супрацоўніцтва паміж Рэспублікай Беларусь і сталіцай братэрскай Расеі працягвае напаўняцца змястоўнай працай на аснове сяброўскага паразумення», - кажацца ў віншаванні.

Лукашэнка выказаў упэўненасць, што і ў далейшым Юры Лужкоў будзе рабіць важны ўнёсак ва ўмацаванне ўзаемавыгадных беларуска-расейскіх стасункаў.

Кіраўнік пажадаў Юрыю Лужкову і яго сям'і здароўя, шчасця і поспехаў.

Нагадаем, што тэлеперадачы і сюжэты, якія далі старт кампаніі па крытыцы Юрыя Лужкова, былі паказаныя на НТВ, «Первом канале», «России 1» і «России 24» у перыяд з 10 па 12 верасня. На наступных выходных крытыка была працягнутая: НТВ паказаў фільм «Дарагая Алена Мікалаеўна» пра жонку мэра Алену Батурыну, «Россия» - фільм «Масква. Самаліквідацыя» пра разбурэнне гістарычных будынкаў у сталіцы РФ.

Сам Лужкоў абверг усе абвінавачванні ў свой адрас; і маскоўскі ўрад, і кампанія Батурынай «Інтэка» абвясцілі, што маюць намер абараняць сваю рэпутацыю ў судзе. Маскоўскі мэр на тыдзень сышоў у адпачынак і паляцеў у Аўстрыю: там ён мае намер у коле сям'і сустрэць сваё 74-годдзе.

Фільм «Справа ў кепцы» на НТВ знялі аўтары фільма «Хросны бацька» - выкрывальнай стужкі пра беларускага дыктатара.

Напісаць каментар 39

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках