29 снежня 2024, Нядзеля, 13:27
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Тадэвуш Гавін: «Краіна зверху дадолу працятая хлуснёй»

17
Тадэвуш Гавін: «Краіна зверху дадолу працятая хлуснёй»

Заснавальнік і першы старшыня Саюза палякаў Беларусі падтрымлівае на выбарах кандыдатуру Андрэя Саннікава.

«У нас знішчаныя ўсе інстытуты палітычнай улады, улада не абіраецца, а прызначаецца і не падсправаздачная перад народам. Няма сродкаў масавай інфармацыі, грамадзянская супольнасць практычна знішчаная. Уладу ніхто не кантралюе. У палітычнай эміграцыі апынуліся лепшыя прадстаўнікі беларускага грамадства. Першы кіраўнік незалежнай дзяржавы атрымлівае пенсію ў памеры аднаго еўра. Гэта ганьба сённяшняй улады. Душыцца свабода слова, мітынгаў і сходаў. Выбары фальсіфікуюцца, у гэта ўцягнутыя велізарныя пласты беларускага грамадства. Краіна зверху дадолу працятая хлуснёй. Як беларускага паляка мяне абурае, што сапраўдны прадстаўнік і выразнік інтарэсаў польскай меншасці ў Беларусі - Саюз палякаў - практычна знішчаны.

Я ўпэўнены, што Андрэй Саннікаў - гэта чалавек, які зможа навесці парадак у краіне і разабрацца з усім гэтым беззаконнем. Гэта чалавек, які ў 1996 годзе застаўся верны прынцыпам Канстытуцыі, які ўвесь гэты час прасоўваў дэмакратыю ў краіне. Яму можна давяраць. Ведаю яго як сумленнага, нармальнага палітыка, за якога не будзе сорамна, культура паводзінаў якога будзе на ўзроўні сапраўднага кіраўніка краіны. За яго не прыйдзецца чырванець.

Калі ён стане прэзідэнтам, веру таксама, што беларуская мова зойме годнае месца ў жыцці дзяржавы, і не трэба будзе арганізоўваць сямейныя пікеты як у Гародні. А Саюз палякаў Беларусі зноў стане незалежнай арганізацыяй, якая будзе эфектыўна абараняць правы нацыянальнай меншасці», - заявіў Тадэвуш Гавін у інтэрв'ю сайту charter97.org.

Калі вы хочаце ўвайсці ў ініцыятыўную групу Андрэя Саннікава:

Тэлефануеце: +375-29-9465052 ці +375 29 6815737

Звязвайцеся па скайпе: jauhen

Ці пішыце на электронную пошту: europeanbelarus@gmail.com

Напісаць каментар 17

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках