29 снежня 2024, Нядзеля, 13:29
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Марыя Аліева: «Пенсіянеры хочуць пераменаў і зменаў да лепшага»

6
Марыя Аліева: «Пенсіянеры хочуць пераменаў і зменаў да лепшага»

Цяперашняя ўлада падзяляе грамадства на «нашых» і «вашых», а на пенсіянераў зусім забылася.

Пра гэта заявіла адна з лідараў прафсаюзнага руху Беларусі Марыя Аліева, якая ўвайшла ў ініцыятыўную групу Андрэя Саннікава.

«Андрэй Саннікаў наведаў канферэнцыю Менскай гарадской арганізацыі Беларускай сацыял-дэмакратычнай партыі (Грамада). Усе ўбачылі, што гэта разумны чалавек, у якога добрая праграма. Што б ні казалі, а разумных людзей у краіне хапае, і яны вартыя быць прэзідэнтамі. Я маю намер падтрымаць Саннікава. Хочацца пераменаў, зменаў да лепшага. Я думаю, што ён знойдзе магчымасць дамовіцца з усімі: і ўнутры краіны, і з Усходам, і з Захадам. Усё ж такі дыпламат.

Спадзяюся, у новай Беларусі перастануць падзяляць грамадства на «нашых» і «вашых», як гэта адбываецца сёння, калі Лукашэнка называе апазіцыю «ворагамі народа». Хочацца спакою, матэрыяльнага забеспячэння, сацыяльнай абароны. А не як цяпер, калі пенсіянеры жывуць як жабракі, не ведаючы, як сябе пракарміць. Людзі адпрацавалі ўсё жыццё, а пенсія ў лепшым выпадку 500 тысяч, а ў кагосьці наогул 280... Я гэта ўсё добра ведаю, сама пенсіянерка», - заявіла Марыя Аліева.

Калі вы хочаце ўвайсці ў ініцыятыўную групу Андрэя Саннікава:

Тэлефануеце: +375-29-9465052 ці +375 29 6815737

Звязвайцеся па скайпе: jauhen

Ці пішыце на электронную пошту: europeanbelarus@gmail.com

Напісаць каментар 6

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках